+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Культурна-масавае мерапрыемства «Дзень Святога Марціна»
Галоўная Падзеі Культурна-масавае мерапрыемства «Дзень Святога Марціна»
Культурна-масавае мерапрыемства  «Дзень Святога Марціна»
774

Культурна-масавае мерапрыемства

«Дзень Святога Марціна»

24 кастрычніка 2020 года

з 13.00 да 14.30

Святы Марцін быў калісьці адной з прыкметных асоб, якія ўшаноўваліся ў агульнаеўрапейскай каталіцкай традыцыі. У тыя часы, калі Вялікае Княства Літоўскае з’яўлялася часткай еўрапейскай культурнай прасторы, гэтае свята бытавала і на беларускіх землях.

У традыцыйнай культуры хрысціянскія традыцыі своеасабліва адлюстраваліся ў сялянскім побыце. Так, Святы Марцін стаў патронам млынарскай справы. 

У нашым музеі вы зможаце даведацца аб святкаванні дня Святога Марціна, а таксама аб млынарскай справе на Беларусі.

У праграме мерапрыемства: 

  • расповед аб святкаванні дня Св. Марціна;
  • расповед аб млынарскай справе на Беларусі;
  • экскурсія па млынах музея;
  • традыцыйныя гульні і танцы;
  • легенды, прымаўкі, прыкметы.

За дадатковую плату можна: 

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Дзень Святога Марціна» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 7.0 руб.;
  • для дзяцей школьнага ўзросту, студэнтаў – 4.0 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Чытайце таксама
«Даравальная нядзеля»
3341
«Даравальная нядзеля»

18.02.2018г. Запрашаем прыняць удзел у мерапрыемстве «Даравальная нядзеля» на тэрыторыі музея!

Адкрыццё выставы «Ганчарны посуд Беларусі»
915
Адкрыццё выставы «Ганчарны посуд Беларусі»

7 мая ў 12:00 адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта «Ганчарны посуд Беларусі».