Запрашаем на музейныя заняткі!
Лён вядомы чалавеку вельмі даўно, яго выкарыстоўвалі яшчэ ў старажытным Егіпце. Чалавек заўважыў карысныя якасці расліны: валакно выкарыстоўвалі для прадзення і ткацтва, ільняную кастру – як уцяпляльнік і паліва, семя – для выціскання алею, які ішоў на выраб аліфы, фарбаў; выкарыстоўвалася для лекавых націранняў, мазяў, а таксама ў ежу. Такім чынам, ільноапрацоўка, па сутнасці, безадходная вытворчасць. На Беларусі лён з’яўляўся асноўнай сыравінай для вырабу тканін у хатніх умовах.
Экспазіцыя «Беларускі лён» размешчана на тэрыторыі помніка архітэктуры «Сядзіба з в. Заброддзе Стаўбцоўскага раёна» ў будынку гумна. Аснову экспазіцыі склалі музейныя прадметы сабраныя ў шматлікіх экспедыцыях па тэрыторыі Беларусі. Падчас музейнага занятка вы даведаецеся:
Апроч тэарэтычнай часткі ў музейным занятку прадугледжаны ўдзел наведвальнікаў у працэсах апрацоўкі ільну: мяцці, трапанні, расчэсванні валакна; падчас занятку наведвальнікі змогуць назіраць ткацкі працэс і паўдзельнічаць у ім.
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту прадставіў сваю выставу, якая...
08.05.2019г. запрашаем на свята, якое прысвечана 75-годдзю вызвалення Беларусі ад...
26 лютага 2023 года з 13.00 да 15.00 у апошні дзень Масленічнага тыдня.
21.09.2019г. прайшло свята «Дзень каваля»!