+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Мерапрыемства «Трашчы, не трашчы – ужо прайшлі Вадохрышчы»
Галоўная Падзеі Мерапрыемства «Трашчы, не трашчы – ужо прайшлі Вадохрышчы»
Мерапрыемства  «Трашчы, не трашчы – ужо прайшлі Вадохрышчы»
509

Мерапрыемства

«Трашчы, не трашчы – ужо прайшлі Вадохрышчы»

22 студзеня 2022 г.

з 14.00 да 15.30

Падчас Каляд вылучаліся тры найбуйнейшыя кропкі гэтага вялікага і па значнасці, і па працягласці свята – тры куцці. Апошняя куцця, названая Поснай ці Вадзяной, супадае са значным для вернікаў святам – Вадохрышчам. Святкуецца яно ў гонар Хрышчэння Ісуса Хрыста ў водах Іардана. Асабліва абаронныя і гаючыя якасці надаваліся ў гэты дзень вадзе, узятай з рэчак і крыніц. Вялікая роля адводзілася абаронным рытуалам, якія павінны былі засцерагчы дом і гаспадарку ад злога вока ды нячыстай сілы. Як і пад час Каляд, на Вадохрышча людзі варажылі, бо увесь Калядны перыяд лічыўся часам магічным, калі кожны меў магчымасць зазірнуць у сваю будучыню.

Вас чакае:

  • Расповед пра хрысціянскія і народныя аспекты свята;
  • Калядныя варожбы;
  • Магчымасць вырабіць сваімі рукамі адмысловы святочны абярэг-крыж;
  • Віктарына з падарункамі для актыўных удзельнікаў;
  • Паказ відэа з абрадам “Праводзіны Калядаў”;
  • Частаванне гарбатай з зёлак.

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • наведаць «Беларускую карчму» і пачаставацца традыцыйнымі беларускімі стравамі.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 8.00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 4,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4.0 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 17.00. Каса працуе з 10.00 да 16.30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.

Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

Чытайце таксама
Фотасправаздача з адкрыцця выставы «Беларускія народныя строі»
1888
Фотасправаздача з адкрыцця выставы «Беларускія народныя строі»

Адкрыцце выставы «Беларускія народныя строі» у музеі земляробства імя Ксендза Кшыштафа Клюка г....

Фотасправаздача «Настаўнік – не званне, настаўнік – прызванне!»
2185
Фотасправаздача «Настаўнік – не званне, настаўнік – прызванне!»

Культурна-масавае мерапрыемства, прысвечанае Дню настаўніка!