+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Акцыя «Калядныя дзянькі»
Галоўная Падзеі Акцыя «Калядныя дзянькі»
Акцыя «Калядныя дзянькі»
800

Акцыя «Калядныя дзянькі»

2-4 студзеня 2022 года

Каляды – свята, якое займае ў традыцыйнай культуры беларусаў важнае месца. Доўжыліся яны напрацягу двух тыдняў. У перыяд калядных свят запрашаем Вас наведаць Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту і адчуць атмасферу старажытных беларускіх каляд. Вашай увазе прапаноўваецца:

2 студзеня 14:00

Бясплатная экскурсія з расповедам аб калядных традыцыях, дзе Вы даведаецеся, што такое «Тры куцці», што павінна быць на калядным стале, як праходзіць абрад калядавання, зразумееце сімвалізм каляд і пабачыце лялечны тэатр «Батлейка», а таксама ценявы лялечны тэатр «Вяртэп».

3 студзеня  12:00 і 14.00

Вы зможаце прыняць удзел у бясплатнай акцыі «Калядныя забавы». У гэты час, моладзь ладзіла шматлікія забавы, ігрышчы, розныя гульні, варажбу, калядавала. Ва ўсіх жадаючых з’явіцца магчымасць далучыцца да экскурсіі з расповедам аб калядах, паўдзельнічаць у сапраўдных варожбах, а так сама прыняць удзел у майстар-класе па беларускім танцам і гульням.

4 студзеня 13:00

Магчымасць паўдзельнічаць у бясплатнай экскурсіі «Каляды», дзе можна пабачыць абрад «Куцця», калядныя варожбы, а таксама самім паўдзельнічаць у калядаванні.

***

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея (па папярэдняй замове).

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 8,00 руб.;
  • для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
Чытайце таксама
Абрадавае мерапрыемства «Шчадрэц»
941
Абрадавае мерапрыемства «Шчадрэц»

15 студзеня 2022 года запрашаем вас далучыцца да гэтай цікавай зімовай традыцыі!

Фотасправаздача «Крылаты фэст»
2870
Фотасправаздача «Крылаты фэст»

Першы марафон паказальных выступленняў малой авіяцыі ў Беларусі!

Мерапрыемства да Дня народнага адзінства «Стаўбцоўшчына: на мяжы гісторыі»
305
Мерапрыемства да Дня народнага адзінства «Стаўбцоўшчына: на мяжы гісторыі»

17 верасня 2023 года з 13.00 да 14.00 Звілістыя шляхі і зменлівыя лёсы напаткалі жыхароў...