«Камаедзіца» – старадаўняе свята, прымеркаванае да пачатку вясны і выхаду мядзведзя з зімовай спячкі. Звычайна ў гэты дзень рыхтавалі гарохавую кашу, сушаную рэпу і аўсяны кісель. Гэтыя стравы лічыліся любімай ежай мядзведзя і мелі сакральнае значэнне. Пасля абеду сяляне клаліся на палаці і варочаліся з боку на бок, імітуючы звычкі гэтай жывёлы. «Камаедзіца» – водгалас старажытных традыцый пакланення зверу, яго шанавання, бо менавіта мядзведзь лічыўся самым моцным і магутным насельнікам беларускіх лясоў. Рознымі абрадавымі дзеяннямі людзі стараліся ўлагодзіць, задобрыць жывёлу. На мерапрыемстве вы зможаце паслухаць апавяданні пра ролю мядзведзя ў беларускай культуры і кульце пакланення яму; даведацца пра пчалярства і атрыманне мёду – любімага ласунка жывёлы; пачуць казкі і паданні пра мядзведзя, а таксама папрактыкавацца ў беларускіх танцах, народных гульнях і проста весела правесці час!
Вас чакае:
Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:
Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Камаедзіца» на тэрыторыі музея!
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Пра аказанне дапамогі
09 лістапада 2019 года запрашаем усіх зацікаўленных прыняць удзел у беларускіх вячорках!
09.09.2018г.Свята накіравана на адраджэнне ў будучыні ўнікальнай з'явы - храмавай звонавай музы...
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту прыняў удзел у V Нацыянальным форуме...