Акцыя «Цалкам бясплатна» створана для таго, каб кожны наведвальнік змог даведацца больш аб нашым музеі і беларускай гісторыі. Можна будзе здзейсніць бясплатную экскурсію (аплачваецца толькі ўваходны квіток у музей) па 2 выставам музея - “Пчалярства на Беларусі” і “Шапавальства”.
У Вас ёсць магчымасць праслухаць экскурсію па выставе «Пчалярства на Беларусі», якая адчынена на помніку архітэктуры «Вяночны двор з в.Волева Дубровенскага раёна». Пад час экскурсіі Вы даведаецеся ўсё аб пчалярстве і прыладах, неабходных для гэтага занятка ў рэгіёне, атрымаеце інфармацыю, як іх рабілі сельскія жыхары і як імі карысталіся.
Другім экскурсійным падарункам нашым наведвальнікам будзе агляд выставы «Шапавальства». Гэтая выстава працягвае традыцыю прадстаўлення ў музеі папулярных беларускіх народных рамёстваў. Яна размешчана ў помніку «Сядзіба з в.Бракава Слабада Чавускага раёна» і знаёміць наведвальнікаў з гэтай малавядомай справай і з тым, хто такія шапавалы.
Пачатак экскурсіі з 13.00 на ўваходзе ў сектар «Цэнтральная Беларусь» (мапа музея). Экскурсія будзе праходзіць пры зборы групы да 10 чалавек!
Чакаем Вас на захапляльнае падарожжа ў Краіну цікавых музейных прадметаў і ўзораў творчасці народных майстроў!
Калі ласка, апранайцеся ў адпаведнасці з умовамі надвор'я!
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:
Запрашаем прыняць удзел у мерапрыемстве «Цалкам бясплатна» на тэрыторыі музея!
Фотасправаздача «Цалкам эксклюзiўна: «Жахлівыя гісторыі»
03.06.2017г. Запрашаем Вас прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Траецкае гулянне, дзявочае...
Самыя лепшыя ўспаміны, акіян эмоцый і ўражанняў на «Камяніцы-2016»!
7 мая ў 12:00 адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта «Ганчарны посуд Беларусі».