+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Падзеі
Галоўная Падзеі
Свята  «Рэспубліканскі музычны фестываль «Азярцо»

26 мая на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту пройдзе Рэспубліканскі музычны фестываль «Азярцо» грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» (ГА «БелТІЗ»). Для ўдзелу ў фестывалі з усіх рэгіёнаў краіны з’едуцца самыя таленавітыя выканаўцы народнай песні, выдатныя музыкі, калектывы мастацкай самадзейнасці, а таксама майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Арганізатарамі фестывалю з’яўляюцца Цэнтральнае праўленне ГА «БелТІЗ» пры ўдзеле...

335
Мерапрыемства «Свята першага ўкоса» (Музейная сенакосная талака)

Першы ўкос – гэта спрадвечнае і важнае свята для нашых продкаў. На першы ўкос збіраліся ўсёй вёскай на вялікую талаку. Талакой называлі працоўную ўзаемадапамогу пры выкананні найбольш працаёмкіх работ у гаспадарцы. Гэты калектыўны працоўны звычай – старажытны па сваім паходжанні і высакародны паводле характару дзейнасці. На талацэ, акрамя працы, людзі разам адпачывалі і спажывалі ежу, што таксама мела магічны сэнс. Сумеснае спажыванне кашы на полі павінна было прынесці ўрадлівасць зямлі і дабрабыт чалавеку, а таксама нагадвала пра прыналежнасць...

371
Краязнаўчы конкурс

29 верасня 2023 года спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэння Людвіка Кандратовіча, больш вядомага пад літаратурным псеўданімам Уладзіслаў Сыракомля. Паэт, публіцыст, драматург ён быў і адным з пачынальнікаў айчыннага краязнаўства. У сваіх творах даў апісанне шэрагу рэгіёнаў Беларусі, заклікаючы чытачоў уважлівей даследаваць “кожны закуток краю”. Звароту да мінуўшчыны спрыяла праца Уладзіслава Сыракомлі ў Нясвіжы. Атмасфера старажытнага горада і знаёмства з багатымі зборамі радзівілаўскага архіва абуджалі цікавасць да гісторыі. Адзначаючы юбілей...

241