+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Акцыя «Вандроўка ў мінулае. Беларускае вяселле»
Галоўная Падзеі Акцыя «Вандроўка ў мінулае. Беларускае вяселле»
Акцыя «Вандроўка ў мінулае. Беларускае вяселле»
476

18 кастрычніка 2025 года

Пачатак у  15.00

Беларускае вяселле, у тым выглядзе, у якім яго паспелі зафіксаваць этнографы і фалькларысты ў ХІХ - пачатку ХХ стагоддзя, - гэта цэлы комплекс абрадаў і рытуалаў. Кожны кроктут строга акрэслены і парушэнне канонаў можа наклікаць бяду на маладых. Вяселле па сваёй значнасці стаяла на адным узроўні з нараджэннем і смерцю, таму пераацаніць яго значнасць у жыцці кожнага чалавека проста немагчыма.

Квінтэсенцыя ўсяго вяселля беларусаў - каравайны абрад. Вяселле пачыналася менавіта з рошчыны каравая, а скончвалася яго падзелам.

Беларускі скансэн прапануе ўсім жадаючым вярнуцца да вытокаў і даведацца крыху больш пра беларускае вяселле разам з намі .

  

Вас чакае:

  • Расповед пра вясельные традыцыі беларусаў ;
  • Святочны майстар-клас;
  • Народныя гульні і танцы;

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 13,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнае таксі №1111, №1026.

Чытайце таксама
Свята  «Хрэсьбіны»
1045
Свята «Хрэсьбіны»

Радзінныя абрады і звычаі з’явіліся яшчэ ў старажытныя часы. У іх захаваліся ўяўленні беларусаў...

Спартыўная гонка «Т-трыятлон»
1906
Спартыўная гонка «Т-трыятлон»

У музеі ёсць унікальная магчымасць паспрабаваць сябе ў спартыўнай гонцы «Т-трыятлон»!

Свята  «Стаў сноп на сто коп»  (Зажынкі)
1460
Свята «Стаў сноп на сто коп» (Зажынкі)

30 ліпеня 2022 года запрашаем пабачыць традыцыі, звязаныя з уборкай ураджаю, пачуць традыцыйныя...

Прэс-рэліз свята «Купалле»
476
Прэс-рэліз свята «Купалле»

4 ліпеня 2026 годаз 16.00 да 23.00 Купалле – адно з самых містычных...