+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Фотасправаздача "Вербная нядзеля"
Галоўная Падзеі Фотасправаздача "Вербная нядзеля"
Фотасправаздача "Вербная нядзеля"
4403

Фотасправаздача "Вербная нядзеля"

“Не я б’ю — вярба б’е! За тыдзень Вялікдзень, хвароба ў лес на верас, а здароўе ў косці!”.

Адсвяткавалі Вербніцу ў музеі. Надвор’е, па добрай традыцыі, дажджлівае, але ж гэта не спужала нашых наведвальнікаў, як пастаянных, так і новых, [сярод іх апынуліся і госці з краін замежжа – з Германіі, Францыі, Іспаніі (ды іншых)– нячаста ў адзін дзень у нас бываюць прадстаўнікі столькіх народаў]. Цягам святкавання можна было павучыцца ўпрыгожваць вярбу, рабіць паштоўкі, папрактыкавацца ў выцінанцы, набыць сувеніры ў народных майстроў. Упрыгожаныя вербы асвячаў айцец Антоній, каторы папярэдне распавёў пра гісторыю свята, прачытаў малітву. Не абыйшлося і без жартаў, святар заўважыў, што на Вербніцу проста неабходна выкарыстоўваць вярбу ў аздараўленчых і выхаваўчых мэтах. Нашыя цудоўныя супрацоўніцы распавялі пра тое, як вярба дапамагае абараніць дом і гаспадарку на цэлы год.

Вербніца, або Вербная нядзеля - хрысціянскае свята. У аснове яго ляжыць евангельскае паданне аб урачыстай сустрэчы Хрыста жыхарамі Іерусаліма. Пад час сустрэчы яны кідалі Хрысту галінкі фінікавай пальмы. Для славян сімвалам свята стала вярба, таму што яна першая пачынае сваё цвіценне. Да маладой вярбы ставіліся як да свяшчэннага дрэва. Яе галінкі асвячалі ў храме, прыносілі дадому і выконвалі з імі шэраг рытуальных дзеянняў, якія сімвалізавалі адраджэне новага жыццёвага цыкла. Нашы продкі верылі, што асвечаная вярба здольна дапамагчы чалавеку захаваць здароў'е і спрыяць добраму ўраджаю.

Для Вас у гэты дзень:

  • Упрыгожванне і асвячэнне галінак вярбы
  • Святочнае аздабленне вокнаў хат выцінанкамі
  • Абрады “Асвячэнне агарода” і “Упрыгожванне покуці вярбой”
  • Расповед жыхарамі музейнай вескі пра традыцыі святкавання Вербнай нядзелі
  • Майстар-клас па вырабу віншавальных паштовак ад настаўніцы ў народным вучылішчы.

Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 19.00. Каса працуе з 11.00 да 18.30.
Кошт квіткоў:
50 000 руб. – дарослыя, 25 000 руб. – школьнікі, 35 000 – студэнты
125 000 – сямейны квіток (2 дарослых + 2 дзіцячых), дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна.

За дадатковую плату:

  • традыцыйныя беларускія стравы ў карчме і кропках харчавання
  • лепшыя сувеніры ад народных майстроў
  • катанне на конях

Схему праезду глядзіце тут

Чытайце таксама
Абрадавае мерапрыемства «Зажынкі»
1676
Абрадавае мерапрыемства «Зажынкі»

27.07.2019г. запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Зажынкі» на тэрыторыі музея!

Культурна-масавае мерапрыемства  «Даравальная нядзеля»
2317
Культурна-масавае мерапрыемства «Даравальная нядзеля»

10.03.2019г. запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Даравальная нядзеля» на...

Свята  «Купалле» з гуртом «Варгін»
745
Свята «Купалле» з гуртом «Варгін»

8 ліпеня 2023 года з 18.00 да 21.00

Мерапрыемства «Цалкам сакрэтна / бясплатна!»
1591
Мерапрыемства «Цалкам сакрэтна / бясплатна!»

02.02.2019г. чакаем вас на захапляльнае падарожжа ў Краіну ветракоў!