+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Культурна-масавае мерапрыемства «Даравальная нядзеля»
Галоўная Падзеі Культурна-масавае мерапрыемства «Даравальная нядзеля»
Культурна-масавае мерапрыемства  «Даравальная нядзеля»
2311

Культурна-масавае мерапрыемства

«Даравальная нядзеля»

10 сакавіка 2019 года 

з 13:00 да 15:00

Даравальная нядзеля – апошні дзень Масленічнага тыдня, у хрысціянскай традыцыі – апошні дзень перад Вялікім пастом. У гэты дзень ладзілі сямейную вячэру. Яна была сціплай і стрыманай па характару. Пасля яе трэба было вельмі старанна вымыць посуд, каб ад тлушчу і следу не засталося. У гэты дзень было прынята прасіць прабачэння ў блізкіх і сяброў, адкуль і пайшла назва свята.            

У народнай традыцыі Даравальная нядзеля – гэта кульмінацыя масленічных святаў! На тэрыторыі музея вы зможаце паўдзельнічаць у розных конкурсах і спаборніцтвах, патанцаваць беларускія танцы, пагуляць у розныя гульні, а напрыканцы свята будзе спалена пудзіла зімы - «Марэна»!

У праграме мерапрыемства:

  • Канцэртная праграма;
  • Масленічныя гульні і забавы для дзяцей і дарослых;
  • Паказ лялечнага тэатра «Батлейка»;
  • Ценявы тэатр «Вяртэп»;
  • Выстава кухоннага начыння для вырабу сыра і масла расповед пра масленічны стол;
  • Правядзенне розных майстар-класаў для дзяцей і дарослых;
  • Масленічны слуп з прызамі;
  • Карагоды, танцы і гульні ля вогнішча;
  • Паказ абраду «Пахаванне бабы» (18+);
  • Спальванне пудзіла зімы - «Марэны». 

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • палятаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор’і);
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея.

 Запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Даравальная нядзеля» на тэрыторыі музея!

 Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 10 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 5 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Чытайце таксама
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства  «Купалле»
1668
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Купалле»

4 ліпеня 2020 года адбылося абрадавае мерапрыемства «Купалле» на тэрыторыі музея!

«Дажынкі»
397
«Дажынкі»

26 жніўня 2023 года з 13:00 да 14:00   Адышоў час веснавых пасеваў і апрацоўкі зямлі....

Свята «Саламяныя цуды. Мастацкія практыкі саломапляцення» сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур
81
Свята «Саламяныя цуды. Мастацкія практыкі саломапляцення» сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур

27 красавіка 2024 года з 14.00 да 16.00   Традыцыі саломапляцення сыходзяць каранямі ў...