+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Мерапрыемства «Цалкам сакрэтна / бясплатна!»
Галоўная Падзеі Мерапрыемства «Цалкам сакрэтна / бясплатна!»
Мерапрыемства «Цалкам сакрэтна / бясплатна!»
1579

Мерапрыемства «Цалкам сакрэтна / бясплатна!»

2 лютага 2019 года з 13:30

Акцыя «Цалкам сакрэтна / бясплатна» створана для таго, каб кожны наведвальнік змог даведацца больш аб музеі і беларускай гісторыі. У суботу, 2 лютага, можна будзе наведаць бясплатную экскурсію (аплачваецца толькі ўваходны квіток у музей) па ветракам музея.

Вы ўбачыце, якія тыпы ветракоў сустракаліся ў Беларусі, дзе яны былі распаўсюджаны, праслухаеце інфармацыю пра ролю млынара ў вясковым грамадстве і даведаецеся шмат цікавага пра забытую тэхналогію. У завяршэнні экскурсіі можна будзе ўбачыць фатаграфіі старых млыноў і паслухаць гісторыю развіцця млыноў ў гадзіны НЭПа.

Вы зможаце наведаць 3 унікальныя млыны: млын-казлоўку з в. Даматканавічы Клецкага раёна, млын-шатроўку з в. Зелянец Хоцімскага раёна і млын-пальтрак з в. Янушоўка Мядзельскага раёна і высветліць, чым яны адрозніваюцца адзін ад аднаго і як працуюць.            

Пачатак экскурсіі ў 13.30 у цэнтры вёскі сектара «Цэнтральная Беларусь» (каля царквы з в. Логнавічы Клецкага р-на). 

Чакаем вас на захапляльнае падарожжа ў Краіну ветракоў! 

У іншы час інтэр'еры млыноў закрыты для наведвання!  

Калі ласка, апранацеся ў адпаведнасці з умовамі надвор'я!

 

Чытайце таксама
Фотасправаздача «Цалкам эксклюзiўна: «Жахлівыя гісторыі»
919
Фотасправаздача «Цалкам эксклюзiўна: «Жахлівыя гісторыі»

Фотасправаздача «Цалкам эксклюзiўна: «Жахлівыя гісторыі»

Музей прымае прадметы
2765
Музей прымае прадметы

Новае жыццё вашых рэчаў.

«Зімовыя забавы»
3340
«Зімовыя забавы»

28.01.2017 з 13:30 да 15:00 Чароўны час пабыць крыху дзецьмі, зляпіць снежную бабу, пагуляць у...