+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Мікольская свяча»
Галоўная Падзеі Свята «Мікольская свяча»
Свята  «Мікольская свяча»
540

19 снежня – свята Мiколы зiмовага па праваслаўным календары. У некаторых вёсках Усходняй Беларусі ў гэты дзень адбываецца абрад пераносу свячы.

“Свяча” – гэта комплекс рытуальных прадметаў, які складаецца са свечкі, абраза і ручніка, якім пакрыты абраз. Звычайна пераносіцца кожны год у новую хату. Мікольская свяча з’яўляецца праявай культу Святога Мікалая. Свечку аддавалі на захаванне таму, хто сутыкнуўся са складанымі абставінамі

Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да народных традыцый у музеі пад адкрытым небам!

 

Вас чакае:

  • Расповед аб традыцыі ў помніку архітэктуры “Свята-Пакроўская царква з в. Логнавічы Клецкага раёна”;
  • Майстар-клас па вырабу «свеч», «паяскоў з нітак»;
  • Рэканструкцыя абраду пераносу «свячы».

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12.00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6.00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, №1111, №1026.

Чытайце таксама
Свята «Даравальная нядзеля»
699
Свята «Даравальная нядзеля»

Даравальная нядзеля, Запускі, Загавіны – апошні дзень Масленічнага тыдня, пасля якога пачынаўся...

Развітанне са школай – 2023
1397
Развітанне са школай – 2023

25 мая 2023 года з 14.00 да 20.00

Свята «Юр’я»  (Падай, Юр’я, да ключы з неба)
793
Свята «Юр’я» (Падай, Юр’я, да ключы з неба)

Юр’я – свята ў гонар заступніка жывёл, ахоўніка жывёлагадоўлі і земляробства.

Мерапрыемства «Свята млынара»
875
Мерапрыемства «Свята млынара»

20 красавіка 2024 года з 14:00 да 15:00   Млын – пабудова для размолу зерня. З ім...