+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Абрадавае мерапрыемства «Юр’я»
Галоўная Падзеі Абрадавае мерапрыемства «Юр’я»
Абрадавае мерапрыемства «Юр’я»
1640

Абрадавае мерапрыемства «Юр’я»

3 мая 2020 года 

з 15:00 да 16:30

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту 3 мая 2020 года запрашае прыняць удзел у мерапрыемстве «Юр’я». Юр’я – старадаўняе свята земляробчага календара, якое адзначалася ў гонар заступніка жывёлы і гаспадаркі. У старыя часы ўшаноўваўся Вялес, з прыходам хрысціянства гэтую ролю на сабе прыняў Святы Георгій (Юрый). Да гэтага дня прымяркоўваўся першы выган статка ў поле, «на юр’еву расу», якой надавалася цудадзейная моц. Вечарам напярэдадні свята ўпершыню выводзілі на начлег коней: лічылася, што Юр’я замыкае ваўкам раты, а мядзведзям лапы і статак з гэтага дня не рызыкуе стаць ахвярай драпежнікаў. Таксама ў гэты дзень здзяйсняўся абрадавы абход палёў з хлебам, хлявоў, варажылі пра будучы ўраджай. Качаліся па ніве, каб зямля радзіла і давала здароўе. Моладзь абыходзіла двары гаспадароў, спяваючы юраўскія песні – пра тое, як Юрый адмыкае зямлю ключамі і выпускае расу і вясну. Лічылася, што ад гэтага дня залежала наколькі будзе ўраджайным год.            

На тэрыторыі музея Вас чакае:

  • Майстар-клас па вырабу лялькі-коніка;
  • Расповед пра ікону Св. Юрыя (Георгія);
  • Расповед пра традыцыі святкавання свята  «Юр’я»;  
  • Традыцыйныя юр’яўскія абрады;
  • Выстава гліняных цацак;
  • Юраўскія песні.

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • палятаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор’і);
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея.

Кошт квіткоў:         

  • для дарослых – 7,00 руб.;
  • для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Чытайце таксама
Свята  «Шчодры вечар, добры вечар»
262
Свята «Шчодры вечар, добры вечар»

«Шчодрык» – вечар з 13 на 14 студзеня, калі гаспадары гатуюць другую (багатую, шчодрую) куццю,...

Пад Мінскам узнаўляюць стогадовы паазерскі хутар
558
Пад Мінскам узнаўляюць стогадовы паазерскі хутар

Недалёка ад Мінска пачалі аднаўляць стогадовы паазерскі хутар. Гэта першы такі аб'ект на...

Абрадавае мерапрыемства  «Камаедзіца»
1682
Абрадавае мерапрыемства «Камаедзіца»

5 красавіка 2020 года запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Камаедзіца» на...