+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Мерапрыемства «Багач»
Галоўная Падзеі Мерапрыемства «Багач»
Мерапрыемства «Багач»
487

Мерапрыемства «Багач»

25 верасня 2022 г.

З 14.00 да 15.30

Багач – свята, якое  заканчвала цыкл вырошчвання ўраджаю і было прымеркавана да дня восеньскага раўнадзенства. Да гэтага часу заканчваўся збор ураджаю. Як казалі ў народзе: «Багач заткнуў у страху рагач». Уся праца пераносілася на падворак, у гумно, ёўню, млын. Калі ўсё збожжа было намалочана, можна было аддзячыць Маці-Зямлі за добры ўраджай. Сама назва свята адсылае нас да багацця, дастатку і дабрабыту, які селянін атрымліваў пасля ўборкі ўраджаю.

На «Багач» усёй вёскай запаўнялі сявеньку намалочаным жытам, устаўлялі ў яе свячу і разам з ёй урачыста абыходзілі ўсю вёску, пасля чаго пакідалі на год у аднаго з гаспадароў. Гэтая сявянька (якая таксама называлася «багач») мусіла прыносіць вёсцы і гаспадару, у якога  «багач» захоўваўся, багацце і шчасце.

Вас чакае:

  • Расповед аб традыцыях свята «Багач»;
  • Урачысты абыход вёскі;
  • Майстар-клас па малацьбе снапоў і правейванні зерня;
  • Фальклорная праграма;
  • Традыцыйныя гульні і танцы.

За дадатковую плату ў вас будзе магчымасць:

  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея,
  • набыць лепшыя сувеніры ад народных майстроў.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 10,00 руб.;
  • для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі, навучэнцы прафесійна-тэхнічных, сярэдне спецыяльных устаноў адукацыі –  5,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11.00 да 19.00. Каса працуе з 11.00 да 18.30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

Як нас знайсці?

Чытайце таксама
Акцыя «ДВА МУЗЕЯ»
581
Акцыя «ДВА МУЗЕЯ»

Стартуе акцыя ў рамках рэалізацыі дамовы па супрацоўніцтве паміж музеямі!

Абрадавае мерапрыемства «Вербніца»
1540
Абрадавае мерапрыемства «Вербніца»

21.04.2019г. запрашаем прыняць удзел у мерапрыемстве «Вербніца»!

Фотасправаздача «Выстава «Вяселле Заходняга Палесся»
3455
Фотасправаздача «Выстава «Вяселле Заходняга Палесся»

Урачыстае адкрыццё — 10 лютага ў 13:00 у Музеі беларускага народнага мастацтва ў в. Раўбічы.

Свята  «Спасаўка-ласаўка»
335
Свята «Спасаўка-ласаўка»

19 жніўня 2023 года з 13.00 да 14.00   Вялікія святочныя дні надыходзяць у жніўні...