+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Фотасправаздача «Выстава «Вяселле Заходняга Палесся»
Галоўная Падзеі Фотасправаздача «Выстава «Вяселле Заходняга Палесся»
Фотасправаздача «Выстава «Вяселле Заходняга Палесся»
3473

Фотасправаздача «Выстава «Вяселле Заходняга Палесся»


«Вяселле Заходняга Палесся» – выставачны праект Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, які з поспехам экспанаваўся летам 2016 года ў Музеі народнага побыту Літвы. З 10 лютага па 30 красавіка 2017 года з экспазіцыяй можна пазнаёміцца ў Музеі беларускага народнага мастацтва ў в. Раўбічы.

На выставе вы ўбачыце экспедыцыйныя фотаздымкі Заходняга Палесся, якія былі зроблены ў 1980-х гадах у Пінскім, Драгічынскім, Столінскім, Кобрынскім раёнах Брэсцкай вобласці. Таксама пазнаёміцеся з асноўнымі элементамі заходнепалескага вяселля, убачыце ўнікальныя святочныя народныя строі Заходняга Палесся канца ХІХ – сярэдзіны ХХ ст.

На адкрыцці выставы будзе паказаны вясельны палескі абрад «пакрывала зняць».

Урачыстае адкрыццё — 10 лютага ў 13:00 у Музеі беларускага народнага мастацтва ў в. Раўбічы

Адрас: Мінскі р-н, с/к «Раўбічы»
Тэл. для даведкі: (017) 507 44 68, (017) 507 44 69, (29) 135 32 41

Чытайце таксама
РЭЖЫМ ПРАЦЫ МУЗЕЯ Ў МАЙСКІЯ СВЯТЫ І СКАРОЧАНЫ ГРАФІК У ПЕРАДСВЯТОЧНЫЯ ДНІ
90
РЭЖЫМ ПРАЦЫ МУЗЕЯ Ў МАЙСКІЯ СВЯТЫ І СКАРОЧАНЫ ГРАФІК У ПЕРАДСВЯТОЧНЫЯ ДНІ

Увага! Музей будзе працаваць 1 і  9 мая: з 11:00 да 19:00, каса музея да...

Выстава калысак «Край майстроў»
3125
Выстава калысак «Край майстроў»

Старадаўнія калыскі, дзіцячая мэбля, «хадункі», «стойкі» і цудоўная фотазона для лепшага...

«Шчодрык»
3513
«Шчодрык»

14.01 з 13:00 да 15:00 запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Шчодрык» на тэрыторыі...

Увага! Змяненне ў рабоце транспарту!
2056
Увага! Змяненне ў рабоце транспарту!

Цяпер дабірацца да нас стала яшчэ прасцей!