+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Фотасправаздача «Купалле»
Галоўная Падзеі Фотасправаздача «Купалле»
Фотасправаздача «Купалле»
5008

Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства 

«Купалле»

7 ліпеня 2018 года

 

Старажытнае летняе свята, якое святкавалася ў гонар сонца, найвышэйшага росквіту прыроды і зеляніны, ушанавання вады і агню мае назву «Купалле». Менавіта ў купальскую ноч нібыта цвіце папараць-кветка, знайшоўшы якую можна авалодаць усімі ведамі зямлі, дзяўчаты варожаць на будучае замужжа, на суджаных. Ніхто не спіць у такую таямнічую ноч: ў гэты дзень збіраюць лекавыя зёлкі, дзяўчаты плятуць вянкі, спяваюць купальскія песні, вакол купальскага вогнішча водзяць карагоды, ладзяць гульні, праз яго скокаюць, каб быць моцным, здаровым і шчаслівым! Уся вясковая грамада збіралася ля купальскага вогнішча, прапусціць і не прыйсці на свята лічылася вялікай небяспекай, толькі чараўнікі і вядзьмаркі баяліся святочнага купальскага вогнішча!

У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту адбылося прыгожае і чароўнае летняе свята па беларускіх традыцыях!

 У праграме мерапрыемства было:

  • Завіванне купальскіх вянкоў і расповед пра купальскія зёлкі;
  • Купальскае шэсце;
  • Урачыстае распальванне купальскага вогнішча: карагоды, гульні, пераскокі;
  • Чароўныя казкі і паданні;
  • Варажба на вянках і зеляніне;
  • Традыцыйныя купальскія спевы, гульні і танцы пад беларускія народныя інструменты.

 

Чытайце таксама
Бясплатная акцыя  «Цуд на Каляды»
898
Бясплатная акцыя «Цуд на Каляды»

5 і 7 студзеня 2024 года 14:00   Запрашаем Вас правесці першыя цудоўныя дзянькі Новага...

Дарогамі Перамогі. Музей народнай архітэктуры і побыту на кадрах ваенных кінастужак
649
Дарогамі Перамогі. Музей народнай архітэктуры і побыту на кадрах ваенных кінастужак

З самага свайго адкрыцця экспазіцыя Музея народнай архітэктуры і побыту служыць пляцоўкай для...

Мерапрыемства  «Саракі»
995
Мерапрыемства «Саракі»

6 красавіка 2024 года з 14.00 да 15.00    Саракі – свята ў народным...