+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Бясплатная акцыя «Цуд на Каляды»
Галоўная Падзеі Бясплатная акцыя «Цуд на Каляды»
Бясплатная акцыя  «Цуд на Каляды»
178

5 і 7 студзеня 2024 года

14:00

 

Запрашаем Вас правесці першыя цудоўныя дзянькі Новага года ў музеі пад адкрытым небам!

Толькі 5 і 7 студзеня Вы зможаце паглыбіцца ў таямніцу нараджэння Ісуса Хрыста праз традыцыйны лялечны тэатр «Батлейка».

Расповед пра калядныя традыцыі нашых продкаў і паказ ценявога тэатра «Вяртэп» напоўніць святочныя дні радасцю і весялосцю!

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 10,50 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 5,50 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 5,50 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Чыкі; гарадскі аўтобус№150; маршрутныя таксі №№ 1277, 1111, 1026.

Чытайце таксама
Акцыя «ДВА МУЗЕЯ»
576
Акцыя «ДВА МУЗЕЯ»

Стартуе акцыя ў рамках рэалізацыі дамовы па супрацоўніцтве паміж музеямі!

«Зімовыя маразы»
2150
«Зімовыя маразы»

22.01.2017 з 13:00 да 14:00 адчуйце хараство і магію беларускай вёскі ўзімку!

Свята «Даравальная нядзеля»
283
Свята «Даравальная нядзеля»

17 сакавіка 2024 года з 13.00 да 15.00   Даравальная нядзеля, Запускі, Загавіны –...