+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Даравальная нядзеля»
Галоўная Падзеі Свята «Даравальная нядзеля»
Свята «Даравальная нядзеля»
298

17 сакавіка 2024 года

з 13.00 да 15.00

 

Даравальная нядзеля, Запускі, Загавіны – апошні дзень Масленічнага тыдня, пасля якога пачынаўся Вялікі пост. Раней можна было пачуць такі выраз: «На Запусты сем разоў паесці, за тое, што сем нядзель пасціць нада». Уся сям’я збіралася на багатую вячэру, запрашалі музыкаў, ладзілі танцы. Перад вячэрай гаспадар сядаў на покуці і прасіў прабачэння ў сваіх «дзядоў» і ўсіх родных. Гэтаксама рабілі сыны, дочкі і гаспадыня. У некаторых рэгіёнах у гэты дзень рабілі пудзіла зімы і хадзілі з ім па вёсцы. Кожны мог навязаць на пудзіла стужкі, каб пазбавіцца ад усяго дрэннага.Запрашаем Вас далучыцца да традыцыйных абрадаў і вясёлых гулянняў у музеі пад адкрытым небам!

 

Вас чакае:

  • Рэканструкцыя абраду «Трызна» (Любанскі раён);
  • Выступленне фальклорных гуртоў;
  • Масленічныя гульні і забавы;
  • Паказ лялечнага тэатра «Батлейка»;
  • Расповед па выставе кухоннага начыння для вырабу сыра і масла;
  • Майстар-класы;
  • Масленічны слуп з прызамі;
  • Карагоды, танцы і гульні ля вогнішча;
  • Спальванне пудзіла зімы – «Марэны».

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў ;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 14,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 9,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
  • Экскурсіі ў дзень мерапрыемства ажыццяўляюцца толькі па папярэднім запісе.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, №1111, №1026.

Чытайце таксама
Свята  «Шчадраванне на Палессі»
205
Свята «Шчадраванне на Палессі»

20 студзеня 2024 года з 14.00 да 15.00   У кожным рэгіёне абрад...

«Зімовыя забавы»
3353
«Зімовыя забавы»

28.01.2017 з 13:30 да 15:00 Чароўны час пабыць крыху дзецьмі, зляпіць снежную бабу, пагуляць у...