+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Абрадавае мерапрыемства «Зажынкі»
Галоўная Падзеі Абрадавае мерапрыемства «Зажынкі»
Абрадавае мерапрыемства «Зажынкі»
2464

Абрадавае мерапрыемства

«Зажынкі»

27 ліпеня 2019 года 

з 17:00 да 18:00

Зажынкі – старадаўні земляробчы звычай, які звязаны з пачаткам жніва. Яго абрадавы сэнс быў скіраваны на тое, каб забяспечыць добры збор ураджаю. У зажынкавых абрадах і звычаях яскрава бачны элементы земляробчай магіі, заклінанні, адлюстравана пашана селяніна да хлеба. У першы выхад на ніву нажыналі невялікі снапок жыта, які называлі Гаспадаром, яму прыпісвалі магічныя здольнасці, таму ўсяляк ушаноўвалі: упрыгожвалі чырвонай стужкай, неслі дахаты і ставілі на покуці, зерне з яго дамешвалі ў абрадавыя стравы, дасыпалі ў насенне і магічнае пітво.

Запрашаем далучыцца ўсіх жадаючых да абрадавага мерапрымства «Зажынкі»! Вы пабачыце традыцыі, звязаныя з уборкай ураджаю, пачуеце традыцыйныя песні і найгрышы на музычных інструментах, а таксама зможаце самастойна зжаць сабе невялікі снапок на памяць!

У праграме мерапрыемства:

  • абрад «Зажынкі»;
  • збор каласоў сярпамі;
  • беларускія танцы і гульні.

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • палятаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор’і);
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея.

Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Зажынкі» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 6,50 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 4 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Чытайце таксама
Мерапрыемства  «Работы да самай суботы»
1286
Мерапрыемства «Работы да самай суботы»

30 красавіка 2022 года вы даведаецеся, якімі дрэваапрацоўчымі рамёствамі займаліся нашыя продкі...

Акцыя «ДВА МУЗЕЯ»
1409
Акцыя «ДВА МУЗЕЯ»

Стартуе акцыя ў рамках рэалізацыі дамовы па супрацоўніцтве паміж музеямі!

Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства  «Купалле»
2558
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Купалле»

4 ліпеня 2020 года адбылося абрадавае мерапрыемства «Купалле» на тэрыторыі музея!

Бясплатная экскурсія  «Святыя дзяды зляталіся сюды»
1001
Бясплатная экскурсія «Святыя дзяды зляталіся сюды»

6 лістапада 2022 года запрашаем на «Дзяды» – штогадовае свята памінання продкаў сваёй сям’і.