+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Фотасправаздача «Цалкам эксклюзiўна: «Жахлівыя гісторыі»
Галоўная Падзеі Фотасправаздача «Цалкам эксклюзiўна: «Жахлівыя гісторыі»
Фотасправаздача «Цалкам эксклюзiўна: «Жахлівыя гісторыі»
1603

Фотасправаздача

«Цалкам эксклюзiўна: «Жахлівыя гісторыі»

Спакон вякоў звычайнага чалавека ў жыцці сустракала шмат выпрабаванняў. Сярод паўсядзённага клопату ніхто не ведае,  калі зноў прыйдзе час лiха. І тады быццам заходзіць неба за хмары, абрываюцца вясельныя песні, змаўкае дзіцячы смех. Смутак і жах ходзяць па вуліцах, заглядваюць у вокны людзей, якія пакутуюць. Вецер свішча абапал пакінутых хат, не чуваць суседскіх жартаў і сяброўскага рогату. Смерць заўсёды была побач, нагадваючы кожнаму, што ніхто не вечны. І людзі яскрава адлюстроўвалі гэтае станаўленне да пераходу чалавека ў іншы свет у фальклоры.

Але ня гледзячы на ўсе перашкоды, людзі заўсёды знаходзілі ў сабе імкненне да жыцця, пераадольвалі ўсе няўзгоды... І вёска зноў адраджалася. І кожны раз людзі сустракалі новае лета, працавалі ў полі, гадавалі жывёлу, расцілі дзяцей, святкавалі святы, жартавалі над суседзямі і сваякамі і жыццё працягвалася зноў.       

Запрашаем Вас апынуцца  ў атмасферы “змрочных” часоў старажытнай беларускай  вёскі і адрадзіцца зноў праз песні, жарты, смех і невялічкае анімаванае прадстаўленне!  

Чытайце таксама
Фотасправаздача «Оpen-air фестываль «Купальскае кола - XII»
2861
Фотасправаздача «Оpen-air фестываль «Купальскае кола - XII»

27 чэрвеня 2020 года адбыўся оpen-air фестываль «Купальскае Кола - XII».

Акцыя «Калядныя дзянькі»
1561
Акцыя «Калядныя дзянькі»

2-5 студзеня 2021 года запрашаем адчуць атмасферу старажытных беларускіх каляд!

Прэс-рэліз акцыі  «Цалкам сакрэтна / бясплатна!»
298
Прэс-рэліз акцыі «Цалкам сакрэтна / бясплатна!»

Акцыя «Цалкам сакрэтна / бясплатна» створана для таго, каб кожны госць змог даведацца больш аб...