+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Купалле» з гуртом «Варгін»
Галоўная Падзеі Свята «Купалле» з гуртом «Варгін»
Свята  «Купалле» з гуртом «Варгін»
742

8 ліпеня 2023 года

з 18.00 да 21.00

 

Свята ў гонар летняга сонцавароту – адзін з галоўных рытуалаў нашых продкаў. Гэта незвычайны час, калі сонейка на небе “грае і пераліваецца” асабліва яскрава.

Перад купальскай ноччу дзяўчаты ішлі на лугі збіраць зёлкі і абмяркоўваць, як будуць варажыць. Лічылася, што травы, сабраныя ў купальскі час маюць лекавую і цудадзейную моц.

Хлопцы таксама не сядзелі, склаўшы рукі. Трэба было падрыхтаваць сухое ламачча на вогнішча, а потым пераапрануцца ў чорта ці вадзяніка, каб напалохаць дзяўчат.

Праз купальскае вогнішча скакалі ўсе – і моладзь, і людзі сталага веку. Верылі, што купальскі агонь знішчае ўсё благое, што перашкаджае чалавеку ў жыцці.

Далучайцеся і Вы да старадаўніх традыцый святкавання Купалля разам з намі ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту!

Вас чакае:

  • Жывы гук народных інструментаў і песень ад гурта “Варгін”;
  • Купальскія вянкі і варожбы;
  • Карагоды, гульні, танцы пад акардыён, скрыпку ды дуду;
  • Ачышчальнае вогнішча;
  • Майстар-класы з зёлкамі;
  • Рэканструкцыя традыцыйных абрадаў.

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00.

Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.
  • Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, №1111, №1026.

Чытайце таксама
Фотасправаздача "Салдатам Перамогi прысвячаецца"
2355
Фотасправаздача "Салдатам Перамогi прысвячаецца"

9 мая запрашаем адсвяткаваць Вялікую Перамогу!

Фотасправаздача «Апошні званок»
2483
Фотасправаздача «Апошні званок»

30.05.2018г. «Апошні званок».

Беларускі weekend
2496
Беларускі weekend

04 і 05 сакавіка першыя выходныя вясны ў музеі пад адкрытым небам!

Мерапрыемства  «Трашчы, не трашчы – ужо прайшлі Вадохрышчы»
517
Мерапрыемства «Трашчы, не трашчы – ужо прайшлі Вадохрышчы»

22 студзеня 2022 г. запрашаем на мерапрыемства «Трашчы, не трашчы – ужо прайшлі Вадохрышчы»!