
Прафесійнае свята «Дзень настаўніка» 3 кастрычніка 2020 г. з 13.00 да 17.00 Настаўнік здаўна быў вельмі паважаным чалавекам. Гэта заўжды асоба, якая не толькі дае веды, але паказвае прыклад годнасці і сумлення будучым пакаленням. Традыцыйна, у першую нядзелю кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень настаўніка і кожны год музей ладзіць прафесійнае свята ў гонар настаўнікаў, дзе віншуюць і дзякуюць тых, хто сёння навучае і настаўляе нашых дзяцей. Няхай гэты дзень запомніца вясёлымі і цікавымі момантамі, шчырымі віншаваннямі і пажаданнямі! У...