Мерапрыемства «Работы да самай суботы» 30 красавіка 2022 года з 15.00 да 16.00 Дрэваапрацоўчыя рамёствы з’яўляюцца неад’емнай часткай традыцыйнай культуры Беларусі. У вопытных руках вясковага майстра кавалак бервяна ператвараўся ў твор мастацтва ці просты, але такі неабходны прадмет хатняга ўжытку. Даступнасць дрэва давала магчымасць зрабіць усё неабходнае сваімі рукамі. Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту прапаноўвае з плёнам правесці выходны і запрашае на экскурсію “Гоніць гэблік стружку...