
Культурна-адукацыйнае мерапрыемства «Таямніцы на капліцы з в. Каралеўцы» 22 лістапада 2020 года з 14:30 да 15:30 Дарагія сябры! Запрашаем Вас наведаць Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, каб даведацца пра таямніцы, якія захоўваюць музейныя экспанаты. У гэтую нядзелю Вы пачуеце расповед пра малавядомыя старонкі гісторыі помніка драўлянага дойлідства “Капліца з в. Каралеўцы”. Акрамя гэтага, даведаецеся пра розныя цікавосткі традыцыйнай культуры беларусаў, менавіта пра абрады памінання продкаў, і пачуеце архаічныя...