+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Мерапрыемства «Легенды старых млыноў»
Галоўная Падзеі Мерапрыемства «Легенды старых млыноў»
Мерапрыемства  «Легенды старых млыноў»
1188

Мерапрыемства 

«Легенды старых млыноў»

1 студзеня 2023 года 

з 14:00

Мерапрыемства «Легенды старых млыноў» створана для таго, каб нашыя госці змаглі яшчэ глыбей пазнаёміцца з музеям і пабачыць унікальныя мясціны, закрытыя для свабоднага наведвання. 1 студзеня мы правядзем бясплатную экскурсію (аплачваецца толькі ўваходны квіток) па млынах.

Вы трапіце ўнутр гэтых помнікаў, даведаецеся, якія тыпы ветракоў сустракаліся ў Беларусі і дзе яны былі распаўсюджаны, праслухаеце інфармацыю пра ролю млынара ў вясковым грамадстве і пачуеце шмат цікавага пра тэхналогію вытворчасці мукі.

Вы зможаце наведаць тры млыны: млын-казлоўку з в. Даматканавічы Клецкага раёну, млын-шатроўку з в. Зелянец Хоцімскага раёну, млын-пальтрак з в. Янушоўка Мядзельскага раёну і высветліць, чым яны адрозніваюцца адзін ад аднаго і як працуюць.

Пачатак экскурсіі ў 14.00 на ўваходзе ў сектар «Цэнтральная Беларусь» (мапа музея). Экскурсія будзе правадзіцца пры зборы групы да 10 чалавек! 

Чакаем Вас на захапляльнае падарожжа ў Краіну ветракоў!

У іншы час інтэр’еры млыноў зачынены для наведвання!

Калі ласка, апранайцеся ў адпаведнасці з умовамі надвор’я!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 8,50 руб.;
  • для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4,50 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Чытайце таксама
Бясплатная экскурсія па выставе «Ганчарны посуд Беларусі»
1157
Бясплатная экскурсія па выставе «Ганчарны посуд Беларусі»

24 верасня 2023 года з 13.00 да 14.00   Ужо ў гэтую нядзелю ва ўсіх ахвочых ёсць...

Акцыя «Вандроўка ў мінулае. Беларускае вяселле»
512
Акцыя «Вандроўка ў мінулае. Беларускае вяселле»

Беларускаевяселле, у тым выглядзе, у якім яго паспелі зафіксаваць этнографы і фалькларысты ў...

Культурна-адукацыйнае мерапрыемства  «Таямніцы на капліцы з в. Каралеўцы»
1399
Культурна-адукацыйнае мерапрыемства «Таямніцы на капліцы з в. Каралеўцы»

22.11.2020г. расповед пра малавядомыя старонкі гісторыі помніка драўлянага дойлідства “Капліцы...

Свята «Вялікдзень»
987
Свята «Вялікдзень»

31 сакавіка 2024 года з 14:00 да 15:00   Вялікдзень – рухомае свята народнага...