+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Падзеі
Галоўная Падзеі
Мерапрыемства  «Шляхамі вайны»

  Ваенныя ліхалецці мінулага прыносілі цяжкія выпрабаванні жыхарам нашай краіны. Смерць і разбурэнні прыходзілі раптоўна і назаўжды заставаліся ў памяці кожнага. Звыклае вясковае жыццё абрывалася. Зямля напаўнялася страхам і чужым болем, з усіх бакоў гучалі жалобныя рэкруцкія песні, жанчыны збіралі сваіх сыноў і мужоў у доўгі шлях… 8 і 9 мая ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту можна далучыцца да мерапрыемства ў памяць пра тых, хто напрацягу стагоддзяў мужна абараняў сваю зямлю. У рамках Рэспубліканскага...

968
УВАГА! РЭЖЫМ ПРАЦЫ МУЗЕЯ  Ў МАЙСКІЯ СВЯТЫ І СКАРОЧАНЫ ГРАФІК  У ПЕРАДСВЯТОЧНЫЯ ДНІ

Увага!Музей будзе працаваць 1, 2 і 8, 9 мая.1, 2 і 9 мая: з 11:00 да 19:00, каса музея да 18.30. Таксама звяртаем вашу ўвагу, што 1 і 2 мая будзе адкрыты для наведвання толькі сектар «Цэнтральная Беларусь», а 8 і 9 мая - сектар «Цэнтральная Беларусь» і помнік архітэктуры «Свята-Праабражэнская царква з в. Барань Аршанскага раёна Віцебскай вобласці» (сектар «Падняпроўе»). Скарочаны графік! 30 красавіка і 8 мая музей працуе па графіку, скарочанаму на адну гадзіну: з 11:00 да 18:00, каса музея да 17:30.

881
Тэатральная пастаноўка "Збянтэжаны Саўка"

13 сакавіка на базе Азярцоўскай СШ прайшоў дэбютны паказ пілотнага праекта Установы "Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту" - тэатральная пастаноўка "Збянтэжаны Саўка". Праект рэалізуецца з мэтай развіцця дзейнасці музея і папулярызацыі беларускай культуры. Кіраўнік праекта, галоўны рэжысёр і пастаноўшчык - дырэктар музея Эдуард Антонавіч Багдановіч. Непасрэдны ўдзел у рэалізацыі бяруць супрацоўнікі музея, якія сталі асновай тэатральнага калектыва.  

954