+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Часовая выстава «Аскепкі вайны»
Галоўная Падзеі Часовая выстава «Аскепкі вайны»
Часовая выстава «Аскепкі вайны»
567

Выстава працуе  з 3 ліпеня 2023 г.

 

 

Святло перамагае цемру, а прага да жыцця пераадольвае смерць. Снарады, што забівалі і калечылі людзей, і кулі, якімі шчодра ўсеяна была беларуская зямля, у мірны час служылі селяніну ў яго штодзённых клопатах: граната - як процівага на бязмен, балванка ад снарада – малатком, гільза ад патрона – запальнічкай у кішэні. Смяротнае жалеза перакоўвалася ў прылады працы, салдацкі паходны посуд займаў месца на кухоннай паліцы.

Да свята Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і з нагоды 79-й гадавіны вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прапануем наведаць выставу “Аскепкі вайны”, на якой Вы ўбачыце побытавыя рэчы і інструманты, пераробленыя з боепрыпасаў і салдацкага рыштунку.

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 10,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 5,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 5,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.
  • Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі; маршрутнае таксі №1277.

Чытайце таксама
Вынікі археалагічнага летніка “Скрабянец-2022”
785
Вынікі археалагічнага летніка “Скрабянец-2022”

Сёлета з 15 ліпеня па 17 жніўня праходзіў археалагічны летнік “Скрабянец – 2022”.

27 лютага 2022 г. - рэспубліканскі рэферэндум!
1270
27 лютага 2022 г. - рэспубліканскі рэферэндум!

27 лютага 2022 г. адбудзецца рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і...

Фотасправаздача «Шырокая Масленіца ў беларускім скансэне»
5822
Фотасправаздача «Шырокая Масленіца ў беларускім скансэне»

17.02.2018г. Удзел адразу ў сямі днях масленічнага тыдня і традыцыйных масленічных гуляннях!