+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Бясплатная экскурсія «Драўляныя святыні ў беларускім скансэне»
Галоўная Падзеі Бясплатная экскурсія «Драўляныя святыні ў беларускім скансэне»
Бясплатная экскурсія «Драўляныя святыні ў беларускім скансэне»
1473

Бясплатная экскурсія

«Драўляныя святыні ў беларускім скансэне»

03 мая 2022 года

з 15.00 да 16.00

Праз стагоддзі захаваліся на нашых землях сціплыя і велічныя будынкі драўляных храмаў.

У Вас ёсць магчымасць здзейсніць вандроўку ў музеі пад адкрытым небам адразу па тром помнікам сакральнай архітэктуры  – царкве з в.Логнавічы Клецкага раёна, капліцы з в.Каралеўцы Вілейскага раёна і царкве з в.Барань Аршанскага раёна.

Вы пачуеце расповед пра асаблівасці драўлянага хрысціянскага храмабудаўніцтва, з’яўленне ўніяцкай канфесіі на нашых землях, адметныя і незвычайныя прадметы ўнутранага царкоўнага ўбранства.

Прыходзьце на экскурсію, каб паглыбіцца ў разнастайны свет беларускай традыцыйнай культуры!

Збор групы ля карта-схемы на ўваходзе ў экспазіцыйны сектар “Цэнтральная Беларусь”.

Вас чакае: 

  • Экскурсія па помніку архітэктуры “Царква з в.Логнавічы Клецкага раёна Мінскай вобласці”;
  • Экскурсія па помніку архітэктуры “Капліца з в.Каралеўцы Вілейскага раёна Мінскай вобласці”;
  • Экскурсія па помніку архітэктуры “Царква з в.Барань Аршанскага раёна Віцебскай вобласці”;
  • Паказ архіўных фотаздымкаў помнікаў;

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 8,50 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 4,50 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4,50 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
 
Чытайце таксама
3D мадэлі музейных прадметаў
2304
3D мадэлі музейных прадметаў

3D мадэлі музейных прадметаў ужо даступныя да прагляду!

Вынікі канферэнцыі «Памяць продкаў праз музейны свет»
1432
Вынікі канферэнцыі «Памяць продкаў праз музейны свет»

7 снежня 2021 г. адбылася рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя.

Канферэнцыя "Традыцыі мінулага як фундамент будучыні"
903
Канферэнцыя "Традыцыі мінулага як фундамент будучыні"

3 мая 2023 года адбылася першая міжнародная канферэнцыя "Традыцыі мінулага як фундамент...

Міжнародная акцыя  «Ноч музеяў»
1712
Міжнародная акцыя «Ноч музеяў»

15.05.2021г. у вас ёсць унікальная магчымасць пагрузіцца ў містычную атмасферу беларускіх...