+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Бясплатная экскурсія, прымеркаваная да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі «Дарэвалюцыйная адукацыя на беларускай вёсцы»
Галоўная Падзеі Бясплатная экскурсія, прымеркаваная да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі «Дарэвалюцыйная адукацыя на беларускай вёсцы»
Бясплатная экскурсія,  прымеркаваная да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі «Дарэвалюцыйная адукацыя на беларускай вёсцы»
723

5 лістапада 2023 года

з 13.00

 

Народныя вучылішчы, царкоўна-прыхадскія школы, школы граматы – гэта непоўны пералік устаноў, у якіх маглі вучыцца сялянскія дзеці стагоддзе таму. Атрымаць адукацыю ў той час маглі дазволіць сабе не ўсе. Якая спецыфіка сялянскай пісьменнасці? Ці адпускалі дзяцей з заняткаў, каб працаваць на полі разам з бацькамі?

Прыходзьце на экскурсію, каб паглыбіцца ў атмасферу асветы мінулага стагоддзя!

Збор групы ля карта-схемы на ўваходзе ў экспазіцыйны сектар «Цэнтральная Беларусь».

 

Вас чакае:

  • Экскурсія па помніку архітэктуры «Школа з в. Калодчына Вілейскага раёна»;

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 10,50 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 5,50 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 5,50 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, №1111, №1026.

Чытайце таксама
Выходныя! Масленіца! Інфаграфіка!
3107
Выходныя! Масленіца! Інфаграфіка!

Скарыстай інфаграфіку і зрабі самы правільны выбар! Свята разам з сям’ёй, сябрамі, калегамі!

Бясплатная экскурсія «Драўляныя святыні ў беларускім скансэне»
1030
Бясплатная экскурсія «Драўляныя святыні ў беларускім скансэне»

03 мая 2022 года магчымасць здзейсніць вандроўку ў музеі пад адкрытым небам адразу па тром...

Акцыя «Майстар-класы у беларускім скансэне»
1179
Акцыя «Майстар-класы у беларускім скансэне»

18 красавіка 2021 года запрашаем прыняць удзел у акцыі «Майстар-класы у беларускім скансэне» на...