5 красавіка 2026 года
З 14:00 да 15:00
Вербніца - апошняя перад Вялікаднём нядзеля, з якою звязана асвячэнне ў храмах галінак вярбы, якія служылі аберагальным сродкам. Пасля асвячэння было прынята сцябаць вербачкамі адзін аднаго з прыгаворкамі і пажаданнямі: «Хвароба ў лес, здароўе ў косці». Людзі верылі, што б’ючы галінкамі, можна перадаць чалавеку здароўе і жыццёвую моц. У хрысціянстве гэты дзень быў прымеркаваны да ўваходу Ісуса Хрыста ў Ерусалім, дзе народ сустракаў яго пальмавымі галінкамі.
Таму запрашаем усіх жадаючых у гэты дзень наведаць Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, каб стаць часткай свята «Вербніца».
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 19:00. Каса працуе з 10:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277,1111,1026.
Лязгат мяча на рысталішчы, шпацыр сярэднявечнай дамы па ўскрайку леса, звон цецівы лучніка, пах...
17 верасня 2022 года
9 мая 2022 года запрашаем далучыцца да мерапрыемства ў памяць пра тых, хто напрацягу стагоддзяў...
18.08.2019г. запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Спасаўка-Ласаўка» на тэрыторыі ...