+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Абрадавае мерапрыемства «Пакроўскі кірмаш»
Галоўная Падзеі Абрадавае мерапрыемства «Пакроўскі кірмаш»
Абрадавае мерапрыемства «Пакроўскі кірмаш»
1946

Абрадавае мерапрыемства «Пакроўскі кірмаш»

13 кастрычніка 2019 г.

з 14.00 да 16.00

Восень з’яўляецца пераломным момантам у жыцці прыроды. Людзі рыхтуюцца да зімы, сканчаюць палявыя работы і ў гэтую пару адзначаюць старажытнае земляробчае свята – Пакровы. Да свята звычайна завяршаліся ўсе палявыя работы на полі і ў садзе, уцяпляліся жыллё і гаспадарчыя пабудовы. У народзе гавораць: «Пакровы пакрываюць траву лістам, зямлю снегам, ваду лёдам, а дзяўчат шлюбным чапцом»  таму менавіта на Пакровы пачыналася пара вяселляў.

У нашым музее кожны зможа далучыцца да традыцыйнага святкавання Пакравоў, да розных забаў і гульняў, танцаў, даведацца шмат цікавага і добра правесці час!!!

У праграме мерапрыемства:

  • кірмаш ад народных майстроў;
  • абрад «Сватанне»;
  • абрад «Вяселле», «Вынас пасага»;
  • народныя забавы і гульні;
  • беларускія танцы;
  • расповяд пра свята «Пакровы» и вясельныя традыцыі.

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Пакроўскі кірмаш» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 6.5 руб.;
  • для дзяцей школьнага ўзросту, студэнтаў – 4.0 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг.Азярцо

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунку: Мiнск –Чыкі.

Гарадзiшча, Дубянцы, Н.Двор, Чыкі, аўтобус №170Э. Маршрутнае таксі №1277 са станцыі метро «Пятроўшчына».

 
Чытайце таксама
Фальклорнае свята  «Камаедзіца»
1266
Фальклорнае свята «Камаедзіца»

2 красавіка 2022 года запрашаем на старадаўняе свята шанавання мядзведзя!

«Начны забег з Беларусбанкам»
442
«Начны забег з Беларусбанкам»

«Начны забег з Беларусбанкам» адбудзецца ў ноч на 5-6 ліпеня 2025 года на тэрыторыі Беларускага...

Вербніца
31
Вербніца

5 красавіка ў Музеі народнай архітэктуры і побыту адбылося светлае свята...

Свята  «Спасаўка-ласаўка»
910
Свята «Спасаўка-ласаўка»

19 жніўня 2023 года з 13.00 да 14.00   Вялікія святочныя дні надыходзяць у жніўні...