+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Падзеі
Галоўная Падзеі
Рэспубліканская акцыя «Адзіны дзень бяспекі»

Рэспубліканская акцыя «Адзіны дзень бяспекі» У перыяд з 1 па 10 верасня ў музеі народнай архітэктуры і побыту прайшла рэспубліканская акцыя "Адзіны дзень бяспекі". У рамках акцыі праводзіліся мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў, аварый, аказанні першай дапамогі. З планам акцыі можна азнаёміцца ​​па спасылцы.  

967
Прафесійнае свята «Дзень настаўніка»

Прафесійнае свята «Дзень настаўніка» 2 кастрычніка 2021 г. з 13.00 да 17.00 Настаўнік здаўна быў вельмі паважаным чалавекам. Гэта заўжды асоба, якая не толькі дае веды, але паказвае прыклад годнасці і сумлення будучым пакаленням. Традыцыйна ў першую нядзелю кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень настаўніка і  кожны год музей ладзіць прафесійнае свята ў гонар настаўнікаў, дзе віншуюць і дзякуюць тых, хто сёння навучае і настаўляе нашых дзяцей. Няхай гэты дзень запомніцца вясёлымі і цікавымі момантамі,  шчырымі віншаваннямі і...

1644
Мерапрыемства «Багач»

Мерапрыемства «Багач» 18 верасня 2021 г. з 14.00 да 15.30 Багач – старадаўняе свята ўраджаю, прымеркаванае да восеньскага раўнадзення. Да гэтага часу скончваліся ўсе палявыя працы, як казалі ў народзе: «Багач заткнуў у страху рагач». З гэтага часу ўся праца пераносілася на падворак, у гумно, ёўню, млын. Нарэшце ўвесь хлеб сабраны і можна аддзячыць Маці-Зямлю за добры ўраджай. Сама назва свята адсылае нас да багацця, дастатку і дабрабыту, які селянін атрымліваў пасля збору ўраджаю. На Багач усёй вёскай запаўнялі сявеньку...

1001