Выстава працуе з 22.06.2023
З 22 чэрвеня 2023 г. у помніку архітэктуры “Школа з в. Калодчына Вілейскага раёна” можна будзе азнаёміцца з часовай экспазіцыяй “22 чэрвеня: лёс чалавека – лёс краіны”. На выставе прадстаўлены фотаздымкі і дакументы ветэрана вайны Цімафея Рыгоравіча Буева. Праз гэтыя прадметы Вы зможаце прасачыць гісторыю жыцця асобнага чалавека, які прайшоў вайну.
Буеў Цімафей Рыгоравіч нарадзіўся ў 1909 г. у в. Стражава Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. У 1931 г. быў прызваны ў Чырвоную армію і накіраваны ў школу санінструктараў, пасля сканчэння якой праходзіў службу ў 13 стралковым палку. У 1934-1935 гг. навучаўся ў школе ваенных лекарскіх памочнікаў у г. Ленінградзе. Да верасня 1939 г. служыў медработнікам 10-ай танкавай брыгады ў г. Барысаве. Напярэдадні вайны праходзіў службу у г. Каўнасе, дзе пражываў разам з жонкай Надзеяй Цімафееўнай, дачкой Верай і сынам Генадзем. З 1941 па 1945 г. Цімафей Рыгоравіч – удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, падчас якой служыў у Ваенным сартыравальным эвакашпіталі № 290 Заходняга і 3-га Беларускага франтоў.
За ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне Цімафей Рыгоравіч быў узнагароджаны ордэнамі “Чырвонай зоркі”, “Чырвонага сцяга”, медалямі “За абарону Масквы”, “За баявыя заслугі”, “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай Вайне 1941-1945 гг.” і іншымі ўзнагародамі.
Пасля заканчэння вайны праходзіў службу ў БССР, ПНР. У снежні 1955 г. Цімафей Рыгоравіч звольнены ў запас па выслузе гадоў і па скарачэнні Савецкай арміі ў званні маёра. Пасля звальнення медыцыну не кінуў, працягваючы працу спачатку ў санэпідстанцыі Фрунзенскага раёна г. Мінска, пасля – у Мінгарскурвендыспансеры, медсанчастцы мотавелазавода г. Мінска.
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі; маршрутнае таксі №1277.
22.11.2020г. расповед пра малавядомыя старонкі гісторыі помніка драўлянага дойлідства “Капліцы...
1 студзеня 2023 года
15 сакавіка 2024 года 13.00-14.00 15 сакавіка у нашай краіне святкуецца Дзень...
Патрап у таямнічы пакой калекцыянера!