+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Прэс-рэлiз акцыі «Прыйшоў Пракоп - разрыў сугроб»
Галоўная Падзеі Прэс-рэлiз акцыі «Прыйшоў Пракоп - разрыў сугроб»
Прэс-рэлiз акцыі «Прыйшоў Пракоп - разрыў сугроб»
661

7 снежня 2024 года

З 13:00 да 14:00

5-га снежня ў народным календары адзначаецца Пракопаў дзень. Лічылася, што менавіта з Пракопа з’яўляўся добры санны шлях. Звычайна ў гэты час уся грамада выходзіла на дарогу ставіць тычкі – адмысловыя знакі, якія паказвалі шлях гандлярам і падарожнікам. Рабілі іх з палак, а ўверсе вешалі анучку або салому.

Таму запрашаем усіх жадаючых наведаць Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, каб пазнаёміцца з традыцыйнымі гужавымі транспартнымі сродкамі беларусаў.

 

Вас чакае:                                                         

  • Экскурсія па выставе «Традыцыйны гужавы транспарт беларусаў».

 

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6 руб.; 
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.

Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277,1111,1026.

Чытайце таксама
Акцыя "Паклонімся вялікім тым гадам"
625
Акцыя "Паклонімся вялікім тым гадам"

З мэтай патрыятычнага выхавання моладзі Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту...

БлогерФЭСТ «Женщина - моя страна»
228
БлогерФЭСТ «Женщина - моя страна»

1 мая в Музее народной архитектуры и быта состоялся долгожданный фестиваль блогеров БлогерФЭСТ...

«Няскончаны ўрок: забытыя старонкі беларускай гісторыі»
313
«Няскончаны ўрок: забытыя старонкі беларускай гісторыі»

26 красавіка ў нашым Музеі адбылася доўгачаканая падзея - рэканструкцыя Першай сусветнай вайны....

Фотасправаздача «Дзень памяці І.М. Лучанка  «В каждой песне я вновь оживу…»
1820
Фотасправаздача «Дзень памяці І.М. Лучанка «В каждой песне я вновь оживу…»

7 жніўня 2021 года адбыўся дзень памяці І.М. Лучанка «В каждой песне я вновь оживу…»