Масленка разам з Даравальнай нядзеляй – даўняе свята заканчэння зімы і сустрэчы вясны. Гэтыя Загавіны, Запусты, Папелец, Аўлассе і можна была ўбачыць у суботу і нядзелю 21 і 22 лютага 2026 г. у беларускім скансэне.

Свята пачалося з вялікага шэсця жыхароў музейнай вёскі і іх гасцей ад першапачатковай кропкі свята ад помніка “Дом з вуліцы Васкрасенскай з Ракаўскага прадмесця”. Апранутыя у кажухі і святочныя строі жыхары міфічнай вёскі разам з разнастайнымі жывёламі, народнымі калектывамі, рыцарамі і іншымі гасцямі разам з цэнтральным персанажам Масленіцай пад вясёлыя гукі дуды, бубнаў і іншых музычных інструментаў дайшлі да вялікай сцэны, дзе адбылася ўрачыстае адкрыццё свята. Пасля вялікага карагода перад сцэнай гасцей свята павіншаваў дырэктар музея С.І.Усік. І пасля нон-стоп пачалі працаваць шматлікія пляцоўкі (“Іголка ў сене”, “Народны більярд”, “Запражы сябе”, “Чыгункі”, “Кольцакід” і інш.), ценявы тэатр «Вяртэп», лялечны тэатр «Батлейка», майстар-класы для дзяцей і дарослых, дэманстравацца разнастайныя абрады - «Пахаванне Дзеда» (Гарадоцкі р-н., Віцебская вобл.), «Наведванне маладухі», “Вешанне калодкі” і г.д.

Цэнтральнай гульнявой пляцоўкай свята стаў Масленічны слуп з прызамі ад спонсараў свята – ГМ “Залатая кропля”, Хлебазавод-аўтамат і хлебазавод №5. Тут можна было ўбачыць напалову распранутых, адчайных маладых хлопцаў, якія забіраліся на слуп за цікавымі прызамі, нягледзячы на мароз. Публіка сустракала гэтых маладзёнаў шматлікімі воплескамі ў далоні і прывітальнымі воклічамі.
Таксама нон-стоп на дзвюх сцэнах гралі шматлікія народныя калектывы і хедлайнер свята –гурт “КАС”. Вясёлыя гулянні, танцы, спевы, катанні на конях і санях – усё гэта было на свяце ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту!
Апагеям свята стала спальванне пудзіла зімы “Марэны”. Марэна, зробленая рукамі жыхароў музейнай вёскі, гарэла пад гукі аўтэнтычнай музыкі і воплескі натопу, які сабраўся каля яе.

Спадзяемся, што любімая наша Масленіца прыйшлася да спадобы гасцям музея і яны будуць і далей прыходзіць да нас!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), 150, Чыкі; маршрутнае таксі №1111, №1026.
09.09.2018г.Свята накіравана на адраджэнне ў будучыні ўнікальнай з'явы - храмавай звонавай музы...
8 чэрвеня ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту пройдзе IV фестываль...
Першая Прачыстая – адно з самых шанаваных святаў канца лета. Да гэтага часу на палях і агародах...
Кожную нядзелю сакавіка 2019 года з 13:30 бясплатная экскурсія (аплачваецца толькі ўваходны...