+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Мерапрыемства да Дня народнага адзінства «Стаўбцоўшчына: на мяжы гісторыі»
Галоўная Падзеі Мерапрыемства да Дня народнага адзінства «Стаўбцоўшчына: на мяжы гісторыі»
Мерапрыемства да Дня народнага адзінства «Стаўбцоўшчына: на мяжы гісторыі»
817

17 верасня 2023 года

з 13.00 да 14.00

Звілістыя шляхі і зменлівыя лёсы напаткалі жыхароў нашай краіны ў міжваенны перыяд. Сялянам і гараджанам, рамеснікам і гандлярам, настаўнікам і пісьменнікам заходніх рэгіёнаў Беларусі было наканавана амаль дваццаць гадоў знаходзіцца ў складзе суседняй дзяржавы – Польскай Рэспублікі. 17 верасня 1939 года адбыліся падзеі, якія трывала адбіліся ў памяці людзей – уз’яднанне Заходняй і Савецкай Беларусі.

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае паглыбіцца ў цікавыя гістарычныя сюжэты на прыкладзе помніка драўлянай архітэктуры з в. Заброддзе Стаўбцоўскага раёна!

Чым адрозніваецца жыццё вёсак ля мяжы дзвух дзяржаў? Якія былі асаблівасці побыту? Як адміністрацыйны падзел змяніў жыццё людзей?

Чакаем Вас у 13.00 ля карта-схемы на ўваходзе ў сектар “Цэнтральная Беларусь”!

Вас чакае:

  • Экскурсія па двару з в. Заброддзе Стаўбцоўскага раёна;
  • Расповед пра гісторыю сям’і Бэцяў з в. Заброддзе Стаўбцоўскага раёна;
  • Майстар-клас па пляценню паяскоў-абярэгаў.

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 10,50 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 5,50 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 5,50 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277,1111,1026.

 

Чытайце таксама
Топ-10 падзей у музеі ў 2022 годзе
681
Топ-10 падзей у музеі ў 2022 годзе

2022 год аказаўся багаты на значныя падзеі для нашага музея, таму мы вырашылі падзяліцца імі!

Фотасправаздача «Абрадавае свята «Жаніцьба Коміна»
3553
Фотасправаздача «Абрадавае свята «Жаніцьба Коміна»

23.09.2017г. Сакральны абрад першага восеньскага запальвання святла ў хаце.

Камунікацыя з інвалідамі розных катэгорый, у тым ліку па аказанні сітуацыйнай дапамогі
450
Камунікацыя з інвалідамі розных катэгорый, у тым ліку па аказанні сітуацыйнай дапамогі

Інваліды розных катэгорый могуць папярэдне паведаміць аб наведванні Беларускага дзяржаўнага...

Cвята  «Купалле» у Азярцы  («У нас сягоння Купалачка»)
1167
Cвята «Купалле» у Азярцы («У нас сягоння Купалачка»)

6 ліпеня 2024 года з 18.00 да 21.00   Свята ў гонар летняга сонцавароту – адзін з...