+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Шчодрык»
Галоўная Падзеі Свята «Шчодрык»
Свята «Шчодрык»
1412

Свята 

«Шчодрык»

14 студзеня 2023 года 

з 13:00 да 14:00

Шчодрык або Шчодрая куцця – вечар з 13 на 14 студзеня, калі гаспадары гатуюць другую (багатую, шчодрую) куццю, бліны з верашчакай і смажанай каўбасой, крупнік.

Шмат часу на Шчодрык надавалі варажбе. Варажылі і дарослыя, і дзеці, а асабліва незамужнія дзяўчаты, якія хацелі даведацца, што іх чакае ў будучым годзе.

Абрад "шчадравання" вызначаўся абыходам двароў гуртом шчадроўнікаў, спевамі песень-шчадровак, услаўленнем гаспадара і гаспадыні.

На свяце Вы пабачыце рэканструкцыі традыцыйных абыходаў гуртамі "Этнасуполка" і "Скарбніца традыцый" на аснове экспедыцыйных звестак з Палесся!

Вас чакае:

  • Рэканструкцыя традыцыйных абрадаў ад гуртоў "Этнасуполка" і "Скарбніца традыцый";
  • Паказ ценявога тэатра "Вяртэп";
  • Паказ лялечнага тэатра "Батлейка";
  • Традыцыйныя калядныя варожбы;
  • Зімовыя забавы і гульні;
  • Беларускія народныя танцы;
  • Майстар-клас па ўпрыгожваннях з саломы;
  • Майстар-клас па выцінанцы.

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць Беларускую карчму, якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12 руб.;
  • для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
Чытайце таксама
Прэс-рэліз акцыі  «Цалкам сакрэтна / бясплатна!»
371
Прэс-рэліз акцыі «Цалкам сакрэтна / бясплатна!»

Акцыя «Цалкам сакрэтна / бясплатна» створана для таго, каб кожны госць змог даведацца больш аб...

Свята «Масленіца-2024»
2214
Свята «Масленіца-2024»

  16 сакавіка 2024 года з 12.00 да 16.00 Масленка – даўняе свята заканчэння зімы...

Свята «Багач»
738
Свята «Багач»

Багач – старадаўняе свята ўраджаю, прымеркаванае да дня восеньскага раўнадзенства.

«Першы адкрыты фестываль беларускай дуды «Дуда.by»» и «Літаратурны вернісаж»
265
«Першы адкрыты фестываль беларускай дуды «Дуда.by»» и «Літаратурны вернісаж»

8 августа в 13.00 Белорусский государственный музей народной архитектуры и быта приглашает всех...