+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Абрадавае мерапрыемства «Багач заткнуў у страху рагач»
Галоўная Падзеі Абрадавае мерапрыемства «Багач заткнуў у страху рагач»
Абрадавае мерапрыемства  «Багач заткнуў у страху рагач»
1903

Абрадавае мерапрыемства

«Багач заткнуў у страху рагач»

19 верасня 2020 г.

З 13:00 да 14:30

Багач – старадаўняе свята ўраджаю, прымеркаванае да дня восеньскага раўнадзенства. З гэтага часу завяршаліся палявыя работы і праца сялян пераносілася на падворак, у гумно, ёўню, млын. Ужо сама назва свята нагадвае нам пра багацце, дастатак і дабрабыт, якія селянін атрымліваў пасля ўборкі ўраджаю.

Жыхары вёскі праводзілі спецыяльны абрад, які павінен быў забяспечыць ўраджайнасць і дабрабыт. З кожнага двара прыносілі па жменьцы зерня і напаўнялі сявеньку, урачыста абыходзілі вёску і пакідалі на год у аднаго з гаспадароў.  Гэтая сявенька – «багач» мусіла прыносіць вёсцы багацце, дабрабыт і шчасце.

Запрашаем і Вас далучыцца да нашага свята!

Вас чакае:

  • урачысты абыход вёскі пад традыцыйныя абрадавыя спевы;
  • майстар-клас па малацьбе збожжа;
  • майстар-клас па вырабу святочнай паштоўкі;
  • частаванне;
  • традыцыйныя гульні і танцы.

За дадатковую плату ў вас будзе магчымасць:

  • пачаставацца рознымі прысмакамі ў «Беларускай карчме»,
  • набыць лепшыя сувеніры ад народных майстроў у касе музея,
  • пакатацца на гужавым транспарце.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 7.00 руб.;
  • для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне спецыяльных устаноў адукацыі – 4.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку, згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства.
 
Чытайце таксама
Абрад «Абракання»
805
Абрад «Абракання»

Галоўным прадметам “абракання” з’яўляюцца абракальныя тканіны. Такія тканiны выраблялiся ў...

Бясплатнае наведванне экспазіцый і выставак музея
1322
Бясплатнае наведванне экспазіцый і выставак музея

Бясплатнае наведванне экспазіцый і выставак музея для навучэнцаў, якія атрымліваюць агульную...

Свята  «Купалле» («У нас сягоння Купалачка»)
846
Свята «Купалле» («У нас сягоння Купалачка»)

Праздник в честь летнего солнцестояния – один из главных ритуалов наших предков. Это необычная...

УВАГА! РЭЖЫМ ПРАЦЫ МУЗЕЯ  Ў МАЙСКІЯ СВЯТЫ І СКАРОЧАНЫ ГРАФІК  У ПЕРАДСВЯТОЧНЫЯ ДНІ
940
УВАГА! РЭЖЫМ ПРАЦЫ МУЗЕЯ Ў МАЙСКІЯ СВЯТЫ І СКАРОЧАНЫ ГРАФІК У ПЕРАДСВЯТОЧНЫЯ ДНІ

Увага! Музей будзе працаваць 1, 2 і 8, 9 мая. 1, 2 і 9 мая: з 11:00 да 19:00, каса музея да...