+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Абрадавае мерапрыемства «Пакроўскі кірмаш»
Галоўная Падзеі Абрадавае мерапрыемства «Пакроўскі кірмаш»
Абрадавае мерапрыемства «Пакроўскі кірмаш»
1839

Абрадавае мерапрыемства

«Пакроўскі кірмаш»

17 кастрычніка 2020 года

з 14.00 да 15.30

Пакровы, якія святкуюцца амаль у самой сярэдзіне восені, падзяляюць год на дзве паловы. Пасля Пакравоў уся праца пераходзіць з вуліцы у памяшканне. Гэта быў апошні, дзень калі была магчымасць пасватацца, а пасля Пакравоў пачыналася пара вяселляў. Такім чынам, свята спалучала ў сабе рэлігійны і побытавы сэнс. Традыцыйна ладзілі кірмаш, прымеркаваны да гэтага свята.

У нашым музее кожны зможа далучыцца да традыцыйнага святкавання Пакравоў, да розных забаў і гульняў, танцаў, даведацца пра шмат чаго цікавага і добра правесці час!

У праграме мерапрыемства: 

  • кірмаш ад народных майстроў;
  • гульнявая пляцоўка;
  • абрад «Сватанне»;
  • абрад «Выправаджэнне ў войска»;
  • выступленне фальклорнага калектыва;
  • беларускія танцы і гульні.

За дадатковую плату можна: 

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Пакроўскі кірмаш» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 9.0 руб.;
  • для дзяцей школьнага ўзросту, студэнтаў – 5.0 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
 
Чытайце таксама
Беларусь супраць тытуню
2061
Беларусь супраць тытуню

З 31 мая па 21 чэрвеня 2019 года праходзіць акцыя «Беларусь супраць тытуню».

30 красавіка экспазіцыя музея закрываецца у 18:00
324
30 красавіка экспазіцыя музея закрываецца у 18:00

У сувязі з перадсвяточным днём - 30 красавіка 2026 года, экспазіцыя музея закрываецца на...

Фотасправаздача «Дзень каваля»
3092
Фотасправаздача «Дзень каваля»

11.11.2018г. адбылося мерапрыемства «Дзень каваля».

Мерапрыемства  «Не ўсякая хмара дажджу дае»
1564
Мерапрыемства «Не ўсякая хмара дажджу дае»

31 ліпеня 2021 года запрашаем Вас прыняць удзел у мерапрыемстве «Не ўсякая хмара дажджу дае»!