+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Пакроўскі кірмаш»
Галоўная Падзеі Свята «Пакроўскі кірмаш»
Свята  «Пакроўскі кірмаш»
1356

14 кастрычніка 2023 года

з 14.00 да 15.00

 

«Прыйшлі Пакровы – равуць дзеўкі як каровы» – так казалі ў народзе 14 кастрычніка. Менавіта з гэтага часу пачынаўся самы спрыяльны перыяд для вяселляў. Уся цяжкая сельскагаспадарчая праца ў полі завяршалася, а на сталах з’яўляўся багаты ўраджай.

Гаспадары ў гэты дзень абавязкова назіралі за надвор’ем. Калі на Пакровы цёпла, то і зіма будзе цёплай.

Запрашаем наведаць Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, каб пабачыць традыцыйныя абрадавыя дзеі, пачуць восеньскія і вясельныя песні, найгрышы на музычных інструментах!

Вас чакае:

  • Музычная праграма;
  • Абрад «Сватанне»;
  • Абрад «Выправаджэнне ў войска»;
  • Кірмаш ад народных майстроў;
  • Майстар-класы;
  • Традыцыйныя танцы і гульні.

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
  • для дарослых (у рамках акцыі «У музей усёй сям'ёй») - 7,20 руб.;
  • для дзяцей (у рамках акцыі «У музей усёй сям'ёй») - 3,60 руб.;
  • шматдзетныя сем'і – на бязвыплатнай аснове пры прад'яўленні пацвярджальнага дакумента (акцыя «У музей усёй сям'ёй», мерапрыемства, прысвечанае Дню маці і Тыдню бацькоўскага кахання). 

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, 1026, 1111.

Чытайце таксама
Мерапрыемства “Над Менкай”
1202
Мерапрыемства “Над Менкай”

Лязгат мяча на рысталішчы, шпацыр сярэднявечнай дамы па ўскрайку леса, звон цецівы лучніка, пах...

Абрадавае мерапрыемства  «Свята першага ўкоса»
1434
Абрадавае мерапрыемства «Свята першага ўкоса»

2 ліпеня 2022 года запрашаем далучацца ўсіх жадаючых да свята і пабачыць незвычайныя традыцыі...

Фотасправаздача «Купальскае кола-ХІ»
3077
Фотасправаздача «Купальскае кола-ХІ»

Адзінаццаты міжнародны музычны фэст «Купальскае Кола-XI»!

Свята  «Купалле ў Азярцы» Папярэдні продаж білетаў
989
Свята «Купалле ў Азярцы» Папярэдні продаж білетаў

Купалле – старажытнае летняе свята ў гонар сонца, найвышэйшага росквіту зямлі і прыроды.