+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Фотасправаздача «Ваенна-гістарычны фестываль па падзеям Першай сусветнай вайны «Няскончаны ўрок: забытыя старонкі беларускай гісторыі»
Галоўная Падзеі Фотасправаздача «Ваенна-гістарычны фестываль па падзеям Першай сусветнай вайны «Няскончаны ўрок: забытыя старонкі беларускай гісторыі»
Фотасправаздача «Ваенна-гістарычны фестываль па падзеям Першай сусветнай вайны «Няскончаны ўрок: забытыя старонкі беларускай гісторыі»
1271

Фотасправаздача«Ваенна-гістарычны фестываль па падзеям Першай сусветнай вайны
«Няскончаны ўрок: забытыя старонкі беларускай гісторыі»

24 красавіка 2021 года з 15.00 да 18.30 (рэпетыцыйны дзень)

25 красавіка 2021 года з 11.00 да 16.00

 

Першая сусветная вайна – адна з самых трагічных і ў той жа час малавядомых старонак нашай гісторыі. Гэты канфлікт перавярнуў жыццё мільёнаў людзей, згубіў 4 імперыі, у тым ліку і Расійскую, што стала штуршком да набыцця беларусамі сваёй дзяржаўнасці. Але варта памятаць, што гэта адна з самых крывавых войнаў у гісторыі чалавецтва. Падчас яе загінула больш за 1 мільён нашых суайчыннікаў, амаль 2 мільёны чалавек сталі бежанцамі, тысячы вёсак і мястэчак былі зруйнаваныя.

25 красавіка ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту мы ўспомнім гэтыя цяжкія часы ў межах ваенна-гістарычнага фестываля па рэканструкцыі падзей Першай сусветнай вайны. Арганізатарам мерапрыемства апрача музея з’яўляецца культурна-гістарычны фонд памяці Першай сусветнай вайны «Крокі» пры падтрымцы гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна».

Асноўнае дзеянне фестывалю – бой паміж нямецкімі і расійскімі войскамі падчас «Свянцянскага прарыву», калі ў 1915 годзе нямецкія часткі «прабілі» лінію фронту і дайшлі да самога Мінска. Рэканструкцыя будзе праходзіць у традыцыйнай беларускай вёсцы канца ХIХ – пачатку ХХ ст. у асяроддзі арыгінальных помнікаў драўлянага дойлідства. Вас чакаюць: салдаты ў поўным вайсковым рыштунку, кавалерыя, арыгінальная зброя, піратэхніка і шмат іншага.

Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у фестывалі і пабываць на інтэрактыўным уроке гісторыі Першай сусветнай вайны!

У праграме фестывалю (cектар «Паазер'е», ад касы музея пешшу 20-30 хв.):

24 красавіка 2021 года з 15.00 да 18.30 – рэпетыцыйны дзень:

15.00 - 17.00 – фарміраванне  і агляд лакацый;

18.00 - 18.30 – репетыцыя боя .

25 красавіка 2021 года з 11.00 да 16.00:

11.00 - 13.00 – экскурсійнае абслугоўванне ў помніках архітэктуры;

13.00 - 13.15 – ўрачыстае адкрыццё фестывалю;

13.20 - 14.20 – абыход лакацый фестывалю з вядучым (у тым ліку лагер рэканструктараў);

14.20 - 14.50 – паўторны абыход лакацый фестывалю;

15.00 - 15.40 – рэканструкцыя бою;

15.40 - 16.00 – ўзнагароджанне ўдзельнікаў фестывалю. 

  • Рэканструктары Першай сусветнай вайны – людзі, якія аднаўляюць розныя часткі Рускай імператарскай і Германскай армій у поўным рыштунку ў адпаведнасці з гістарычнымі крыніцамі і антуражнымі прадметамі побыту;
  • Анімацыйны лагер для гасцей музея:

- палявы лагер рускага войска, у якім паказваецца побыт і страявая падрыхтоўка рускіх вайскоўцаў;

- шпіталь Чырвонага крыжа – інтэрактыўная выстава, прысвечаная працы сясцёр міласэрнасці ў гады Першай сусветнай вайны;

- штыкавы бой – інтэрактыўная кропка, на якой гасцей навучаць правільна карыстацца са штыком з дапамогай макета вінтоўкі Мосіна;

- грэнадзёрскі ўзвод – грэнадзёрскія курсы, на якіх гледачы навучацца правільна кідаць макеты гранатаў;

- стралковы цір – інтэрактыўны цір з мадэлямі зброі Першай сусветнай вайны;

- кавалерыйскія курсы, дзе наведвальнікаў навучаць правільна карыстацца шашкай.

  • Рэканструкцыя бою Першай сусветнай вайны 1915 года, т.зв. «Свенцянскі прарыў»: бой паміж нямецкімі і рускімі войскамі;
  • Тэматычная фотазона з легендарным кулямётам «Максім», антуражным адзеннем;
  • Выстава старых фотаздымкаў Першай сусветнай вайны;
  • Экскурсійнае абслугоўванне ў помніках архітэктуры.

Кошт квіткоў:

24 красавіка 2021 года (рэпетыцыйны дзень):

  • для дарослых – 10 руб.;
  • для студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4 руб.;
  • для школьнікаў – 4 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

25 красавіка 2021 года:

  • для дарослых – 15 руб.;
  • для студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6 руб.;
  • для школьнікаў – 6 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Увага! Папярэдні продаж квіткоў арганізаваны на 25 красавіка 2021 года:

- тэрыторыя музея (за в. Азярцо) з 21.04.2021 па 23.04.2021 г. уключна з 11:00 да 18:30 (ср-нд) – наяўны  разлік;

- вул. Смаленская, д. 15, офіс 907 (ст.м «Пралетарская») з 19.04.2021 па 23.04.2021 г. уключна

з 09:00 да 13:00 (пн-пт) – наяўны  разлік і безнаяўны разлік.

Кошт квіткоў на папярэдні продаж квіткоў:

- для дарослых – 13 руб.;

- для студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі - 4 руб.;

-      для школьнікаў  – 4 руб.;

-      для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.

Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у краіне неабходна выконваць меры засцярогі. Наяўнасць маскі абавязкова!

Чытайце таксама
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства  «Купалле»
1129
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Купалле»

26 чэрвеня 2021 года адбылося абрадавае мерапрыемства «Купальская ночка невялічка» на тэрыторыі...

«Над Менкай» («Рыцарства ўсё сыйшлося»)
970
«Над Менкай» («Рыцарства ўсё сыйшлося»)

10 чэрвеня 2023 года з 13:00 да 20.30