+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Дажынкі»
Галоўная Падзеі Свята «Дажынкі»
Свята «Дажынкі»
1496

Свята «Дажынкі»

27 жніўня 2022 года

з 15.00 да 16.00

Адышоў час веснавых пасеваў і апрацоўкі зямлі. Надышла чарга прыбраць свае агароды і справіць Дажынкі – свята заканчэння жніва.

Дажынкі на Беларусі здаўна праходзілі ўрачыста і святочна. Гэта кульмінацыйная падзея працоўнага года селяніна. І гэта не дзіўна, бо да зерня і хлеба ставіліся як да вялікай святыні.

Абавязковым атрыбутам свята быў апошні сноп і дажыначны вянок, якія дарылі гаспадару. Асноўны  сэнс абрадаў на Дажынкі – падзяка зямлі за ўраджай і забеспячэнне здароўя, дабрабыту напрацягу года.

Запрашаем пабачыць традыцыйныя звычаі і абрады ў атмасферы вёскі ХІХ ст. у музеі пад адкрытым небам!

Вас чакае:

  • Рэканструкцыя абраду “Дажынкі”;
  • Майстар-клас па ўборцы ўраджаю сярпом;
  • Майстар-клас па вырабу снапа “Гаспадара”;
  • Выступленне гурта “Скарбніца традыцый”;
  • Беларускія танцы і гульні;
  • Традыцыйныя жніўныя песні.

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 8,50 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 4,50 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4,50 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
Чытайце таксама
Свята «У вясны – дзявочы голас»
412
Свята «У вясны – дзявочы голас»

8 сакавіка ў Беларусі – гэта не проста дата ў календары, а асаблівы настрой, які адчуваецца...

Фотасправаздача «Прафесійнае свята «Дзень настаўніка»
2964
Фотасправаздача «Прафесійнае свята «Дзень настаўніка»

06.10.2018г. адбылося прафесійнае свята «Дзень настаўніка» на тэрыторыі музея!

“Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання”
418
“Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання”

Адкрыццё выставы 6 студзеня 2026 г. у 13.00

Свята  «Гуканне вясны»
534
Свята «Гуканне вясны»

«Гуканне вясны» - абрадавае дзейства, звязанае з адмыканнем і абуджэннем зямлі, набліжэннем цяп...