+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Падарожжа ў музей на чырвоным аўтобусе!
Галоўная Падзеі Падарожжа ў музей на чырвоным аўтобусе!
Падарожжа ў музей на чырвоным аўтобусе!
2431

Займальнае і запамінальнае

падарожжа на двухпавярховым чырвоным аўтобусе

Яркія праграмы для дзяцей рознага ўзросту пра народную архітэктуру, побыт і традыцыі ў музеі пад адкрытым небам!

МЫ ПРАПАНУЕМ!
1) трансфер (школа-музей-школа) на чароўным аўтобусе;
2) незабыўныя экскурсіі па адзінаму ў Беларусі музею-скансэну.

праграма

апісанне

колькасць чалавек у групе

кошт на аднаго чалавека

Цэнтральная Беларусь

Аб характэрных асаблівасцях народнай архітэктуры і побыту наведвальнікі даведаюцца падчас экскурсіі па сектары "Цэнтральная Беларусь".

У маршрут уключаны: Свята-Пакроўская царква 18 стагоддзя, грамадскі свіран для захоўвання прадуктаў на выпадак неўраджаю, прыдарожная капліца-ратонда, карчма і млын 19 стагоддзя, кузня, народнае аднакласнае вучылішча і гумно пачатку 20 стагоддзя. У экскурсію таксама ўваходзіць паказ комплексаў чатырох сядзібаў, на прыкладзе якіх паказана развіццё характэрнага для рэгіёну «Цэнтральная Беларусь» пагоннага (лінейнага) сялянскага двара. Сядзібы складаюцца з жылых і гаспадарчых памяшканняў: хат, хлявоў, гумнаў. Для агляду адкрыты інтэр'еры з традыцыйнымі прадметамі побыту.

40

120 000

50

100 000

65

85 000

Інтэрактыўная праграма

Анімацыйныя экскурсіі з жывой народнай музыкай, танцамі і ўцягваннем экскурсантаў ў дзеянне.

Магчымасць пазнаваць новае ў працэсе ралявой гульні і 100% пагружэння ў аповед пра тое, што адбываецца!

Праграма экскурсіі фарміруецца ў адпаведнасці з сезонам.

Інтэрактыўныя экскурсіі зімовага і веснавога цыклу:

«Гуляем маслёнку»
«Камаедзіца"
"Сцежкамі народных святаў.Вясна"

40

130 000

50

110 000

65

95 000

 

ЧАМУ МЫ?

  • Вы плаціце менш. Працуючы з намі напрамую, Вы не пакрываеце выдаткі турыстычнай фірмы.
  • Вы атрымліваеце якаснае і цікавае экскурсійнае абслугоўванне.
  • Экскурсіі прадугледжваюць працу з дзецьмі рознага ўзросту.
  • Вы можаце замовіць 1 аўтобус для розных класаў (па прыездзе дзяцей падзеляць на экскурсійныя групы па ўзросце так, каб ім было цікава).
  • Вы можаце кожны раз фармаваць новую праграму.

Праца са школамі - важны напрамак дзейнасці музея!

Мы рады папулярызаваць беларускую культуру і традыцыі разам!

Чытайце таксама
Пад Мінскам узнаўляюць стогадовы паазерскі хутар
230
Пад Мінскам узнаўляюць стогадовы паазерскі хутар

Недалёка ад Мінска пачалі аднаўляць стогадовы паазерскі хутар. Гэта першы такі аб'ект на...

Аб працы музея 11 лістапада 2023 года
490
Аб працы музея 11 лістапада 2023 года

Дарагія наведвальнікі! 11 лістапада 2023 года Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і...

Абрадавае мерапрыемства  «Спасаўка-Ласаўка»
1243
Абрадавае мерапрыемства «Спасаўка-Ласаўка»

16 жніўня 2020 года запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Спасаўка-Ласаўка» на...

Увага! Змены ў працы экспазіцыі!
1792
Увага! Змены ў працы экспазіцыі!

Рэжым працы экспазіцыйнага сектара «Паазер'е».