+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Начны забег Belarusbank Museum Run
Галоўная Падзеі Начны забег Belarusbank Museum Run
Начны забег Belarusbank Museum Run
501

7 кастрычніка 2023 года

Афіцыйнае адкрыццё а 20.00

Рэгістрацыя ўдзельнікаў пачынаецца а 19:00

Забег для дзяцей стартуе ў 20.30

Забег для дарослых стартуе ў 21:30

 

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ўжо другі раз запрашае на начныя гонкі!

Старт адбудзецца 7 кастрычніка. Калі вы не паспелі прайсці папярэднюю рэгістрацыю на сайце і/ці аплаціць праз інтэрнэт, то можна падаць заяўку ў дзень старту, у Цэнтры спаборніцтваў. Прыязджайце ў 19:00, калі бягуць вашыя дзеці, і не пазней за 20:00, калі бяжыце вы самі - мы аформім вам заяўку на месцы.

Забег пройдзе ў ноч з 7 на 8 кастрычніка па тэрыторыі музея народнай архітэктуры і побыту, у в. Азярцо пад Мінскам. Гэта музей-скансэн, яго экспанаты: драўляныя хаты і сядзібы, цэрквы і млыны, свірны і кузні — размясціліся на плошчы больш за 150 га на беразе вадасховішча Пціч. У музей перавозілі старажытныя драўляныя пабудовы з усёй Беларусі. Вы будзеце бегаць па грунтавых дарожках і сцежках паміж славутасцямі, а яшчэ спускацца ў яры, пераадольваць балоты і паднімацца на ўзгоркі.

Мы чакаем вас у музеі народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо), каб прабегчы 5, 10, 21 км (або 1 км для дзяцей). Гэта будзе сапраўдны трэйл, з самым розным пакрыццём - шырокімі і роўнымі дарожкамі, вузкімі сцежкамі і нават бездарожжам.

Даведайцеся пра ўсе дэталі пра забег у «Становішчы» аб спаборніцтвах: https://www.arf.by/docs/2023/2023-belarus-museum-run-conditions.pdf.

Ад Мінска да музея ўсяго 4 км. Можна даехаць на маршрутцы ці таксі. Але хаця Менск побач, нагадваем, што гэта начны забег і падчас старту (у 22:00) на трасе будзе поўная цемра. Ліхтар - абавязковы для кожнага ўдзельніка!

Ініцыятар і генеральны партнёр спаборніцтваў ААТ «ААБ Беларусбанк».

Гэта дабрачынны забег. Кожны ўдзельнік робіць свой уклад у развіццё музея, частка сабраных стартавых узносаў будзе перададзена музею.

 

Кошт квіткоў пасля 20.00:

  • для дарослых – 5,50 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 3,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 3,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277, 1111, 1026.

Чытайце таксама
Свята  «Стаў сноп на сто коп»  (Зажынкі)
881
Свята «Стаў сноп на сто коп» (Зажынкі)

30 ліпеня 2022 года запрашаем пабачыць традыцыі, звязаныя з уборкай ураджаю, пачуць традыцыйныя...

Акцыя «Майстар-класы у беларускім скансэне»
939
Акцыя «Майстар-класы у беларускім скансэне»

18 красавіка 2021 года запрашаем прыняць удзел у акцыі «Майстар-класы у беларускім скансэне» на...

Экспазіцыя “Традыцыйны гужавы транспарт беларусаў”
84
Экспазіцыя “Традыцыйны гужавы транспарт беларусаў”

Пад гужавым транспартам разумеюць транспартныя сродкі, дзе ў якасці цяглавай сілы...

Хэдлайнер свята «Шырокая Масленіца ў беларускім скансэне»
2493
Хэдлайнер свята «Шырокая Масленіца ў беларускім скансэне»

Рок-гурт «Re1ikt» - хэдлайнер нашага свята «Шырокая Масленіца ў Беларускім скансэне».