+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Часовая выстава «9 Мая: лёс чалавека – лёс краіны»
Галоўная Падзеі Часовая выстава «9 Мая: лёс чалавека – лёс краіны»
Часовая выстава  «9 Мая: лёс чалавека – лёс краіны»
1281

Часовая выстава

«9 Мая: лёс чалавека – лёс краіны»

9 мая 2022 года

З 12.00 да 13.00

З 1 мая ў помніку архітэктуры “Школа з в. Калодчына Вілейскага раёна” можна будзе азнаёміцца з часовай экспазіцыяй “9 мая: лёс чалавека – лёс краіны”. На выставе прадстаўлены фотаздымкі і дакументы ветэрана вайны Цімафея Рыгоравіча Буева. Праз гэтыя прадметы вы зможаце прасачыць гісторыю жыцця асобнага чалавека, які прайшоў Вялікую Айчыную вайну.

Буеў Цімафей Рыгоравіч ураджэнец в. Стражава Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці ў 1931 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію і накіраваны ў школу санінструктараў, пасля сканчэння якой праходзіў службу ў 13 стралковым палку. У 1934-1935 гг. навучаўся ў школе ваенных лекарскіх памочнікаў у г. Ленінградзе. Напярэдадні вайны праходзіў службу у г. Каўнасе, дзе пражываў разам з жонкай Надзеяй Цімафееўнай, дачкой Верай і сынам Генадзем. З 1941 па 1945 г. Цімафей Рыгоравіч – удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, падчас якой служыў у ваенным сартыравальным эвакашпіталі Заходняга і 3-га Беларускага франтоў.

За ўдзел у Вялікай Айчыннай Вайне Цімафей Рыгоравіч быў узнагароджаны ордэнамі “Чырвонай зоркі”, “Чырвонага сцяга”, медалямі “За абарону Масквы”, “За баявыя заслугі”, “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчынай вайне 1941-1945 гг.” і іншымі ўзнагародамі.

Пасля заканчэння вайны праходзіў службу ў БССР, ПНР. У снежні 1955 г. Цімафей Рыгоравіч звольнены ў запас па выслузе гадоў і па скарачэнні Савецкай арміі ў званні маёра. Пасля звальнення медыцыну не кінуў, працягваючы працу спачатку ў санэпідстанцыі Фрунзенскага раёна г. Мінска, пасля – у Мінгарскурвечдыспансеры, медсанчастцы мотавелазавода г. Мінска.

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 8,50 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 4,50 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 5,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
Чытайце таксама
Фотасправаздача «У-лётны фэст»
3675
Фотасправаздача «У-лётны фэст»

14 і 15.07.2018г. Пад Мінскам прайшоў «У-лётны фэст», c паказальнымі выступленнямі авіятараў і...

Ночь музеев. Шорохи старых дворов
102
Ночь музеев. Шорохи старых дворов

16 мая в Музее народной архитектуры и быта случился настоящий прорыв - "Ночь музеев....

Аглядная экскурсія «Падняпроўе»
2439
Аглядная экскурсія «Падняпроўе»

16 і 23 сакавіка 2019 года з 13:30 чакаем вас на захапляльнае падарожжа!

Мерапрыемства  «Піліпаўскія вячоркі»
1048
Мерапрыемства «Піліпаўскія вячоркі»

25 лістапада 2023 года з 15.00 да 16.00   Піліпаўка – менавіта такую назву...