+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Вадохрышча»
Галоўная Падзеі Свята «Вадохрышча»
Свята «Вадохрышча»
861

18 студзеня 2025 года

З 13:00 да 14:00

 

Падчас Каляд вылучаліся тры найбуйнейшыя кропкі гэтага вялікага і па значнасці, і па працягласці свята – тры куцці. Апошняя куцця, названая Поснай ці Вадзяной, супадае са значным для вернікаў святам – Вадохрышчам. Святкуецца яно ў гонар Хрышчэння Ісуса Хрыста ў водах Іардана.  Асабліва абаронныя і гаючыя якасці надаваліся ў гэты дзень вадзе, узятай з рэчак і крыніц. Вялікая роля адводзілася абаронным рытуалам, якія павінны былі засцерагчы дом і гаспадарку ад злога вока ды нячыстай сілы.

Як і пад час Каляд, на Вадохрышча людзі варажылі, бо увесь Калядны перыяд лічыўся часам магічным, калі кожны меў магчымасць зазірнуць у сваю будучыню.

 Запрашаем Вас далучыцца да традыцыйных абрадаў і вясёлых гулянняў у музеі пад адкрытым небам!

Вас чакае:                                                                        

  • Расповед пра хрысціянскія і народныя традыцыі свята;
  • Варожбы;
  • Майстар клас па вырабу анёлаў.

 

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 14 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7,50 руб.; 
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6,50 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.

Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277,1111,1026.

Чытайце таксама
Мерапрыемства  «Ноч музеяў»
775
Мерапрыемства «Ноч музеяў»

17 мая 2025 года з 19.00 да 23.00 Незвычайную атмасферу пад начным зорным небам можна...

Вялікая гісторыя скрозь прызму фотааб'ектыва
129
Вялікая гісторыя скрозь прызму фотааб'ектыва

Фатаграфаванне была даволі папулярным заняткам сярод нямецкіх жаўнераў на фронце Першай...

Прэс-рэліз фестываля гістарычнай рэканструкцыі «Навальніца 1812 года»
219
Прэс-рэліз фестываля гістарычнай рэканструкцыі «Навальніца 1812 года»

13-14 чэрвеня 2026 г. у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту пройдзе...

Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Жыцень»
2736
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Жыцень»

25.08.2018г. адбылося абрадавае мерапрыемства «Жыцень» на тэрыторыі музея!