+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Абрадавае мерапрыемства «Юр’я»
Галоўная Падзеі Абрадавае мерапрыемства «Юр’я»
Абрадавае мерапрыемства «Юр’я»
1752

Абрадавае мерапрыемства

«Юр’я»

8 мая 2021 года

з 15:00 да 16:30

Юр’я – старадаўняе свята земляробчага календара, якое адзначалася ў гонар Св. Георгія, якога ў народзе называлі Юр’ем.             

Да гэтага дня прымяркоўваўся першы выган статка ў поле, «на юр’еву расу», якой надавалася цудадзейная моц. Вечарам напярэдадні свята ўпершыню выводзілі на начлег коней, рабіліся спецыяльныя абрады для абароны жывёл: лічылася, што Юр’я замыкае ваўкам раты і конскі статак з гэтага дня не рызыкуе стаць ахвярай драпежнікаў. Такім чынам, Юр’я лічыўся пакравіцелем жывёлагадоўлі.             

Таксама ў гэты дзень здзяйсняўся абрадавы абыход палёў, варажылі на будучы ўраджай. Качаліся па ніве, каб зямля радзіла і давала здароўе. Моладзь абыходзіла двары гаспадароў, спяваючы юр’еўскія песні – пра тое, як Юрый адмыкае зямлю ключамі і выпускае расу і вясну.            

На тэрыторыі музея Вас чакае:

  • майстар-клас па вырабу лялькі коніка;
  • расповед пра ікону Св. Юр’я (Георгія) у хаце з в.  Садавічы;
  • расповед пра традыцыі свята, абрад «Юр’еўскі карагод» (сектар «Цэнтральная Беларусь»);
  • выступ фальклорнага калектыва;
  • традыцыйны абыход двароў, абрады;
  • юр’еўскія песні;
  • беларускія народныя гульні і танцы;
  • «юр’еўскі» квэст. 

            Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • палятаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор’і);
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея;

Кошт квіткоў:         

  • для дарослых – 10,00 руб.;
  • для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 18:00. Каса працуе з 11:00 да 17:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.

Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Чытайце таксама
Беларусь супраць тытуню
2061
Беларусь супраць тытуню

З 31 мая па 21 чэрвеня 2019 года праходзіць акцыя «Беларусь супраць тытуню».

Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Тры Каралі»
2625
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Тры Каралі»

05.01.2020г. адбылося абрадавае мерапрыемства «Тры Каралі» на тэрыторыі музея!

Дзень некурэння
1707
Дзень некурэння

Штогод па ініцыятыве Міжнароднага саюза па барацьбе з ракам у трэці чацвер лістапада...