+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Спасаўка-ласаўка»
Галоўная Падзеі Свята «Спасаўка-ласаўка»
Свята «Спасаўка-ласаўка»
826

18 жніўня 2024 года

з 12:50 да 14:00

«Спасаўка-ласаўка» – так у народзе называюць «Успенскі пост», які цягнецца з 14 па 29 жніўня і аб’ядноўвае тры хрысціянскія святы, якія ў народнай традыцыі былі пераасэнсаваны і атрымалі свае назвы: 14 жніўня — макавы ці мядовы Спас, 19 жніўня — яблычны Спас, 29 жніўня — хлебны ці арэхавы Спас, альбо «Спас на палатне».

Перыяд «Спасаўкі-ласаўкі» быў адным за самых напружаных у жыцці нашых продкаў. У гэты час прырода шчодра надзяляе чалавека сваім багаццем.  Ідзе ўборка збожжавых культур, у садах і агародах паспявае садавіна. А ў цэрквах асвячаліся прынесеныя вернікамі дары.

Запрашаем усіх жадаючых у гэты святочны дзень наведаць Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту і паўдзельнічаць у свяце «Спасаўка-ласаўка».

Вас чакае:

  • Расповед пра гісторыю свята;
  • Расповед пра выставу «Пчалярства на Беларусі»;
  • Асвячэнне святаром вады, яблыкаў, мёда, хлеба, зерня;
  • Традыцыйныя беларускія танцы і гульні.

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6,00 руб.; 
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.

Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277,1111,1026.

Чытайце таксама
Гарадская камедыя  «Мужчына са шкоднымі звычкамі жадае пазнаёміцца»
1417
Гарадская камедыя «Мужчына са шкоднымі звычкамі жадае пазнаёміцца»

19 чэрвеня 2022 года на вялiкай сцэне пакажуць гарадскую камедыю В.Ткачова «Мужчына са шкоднымі...

Сустракаем вясну ярка - як мы адсвяткавалі САРАКI
186
Сустракаем вясну ярка - як мы адсвяткавалі САРАКI

28 сакавіка ў Музеі народнай архітэктуры і побытуадбылося яркае і душэўнае беларускае свята -...

Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства  «Купалле»
2582
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Купалле»

4 ліпеня 2020 года адбылося абрадавае мерапрыемства «Купалле» на тэрыторыі музея!