+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Мерапрыемства «Багач»
Галоўная Падзеі Мерапрыемства «Багач»
Мерапрыемства «Багач»
1256

Мерапрыемства «Багач»

25 верасня 2022 г.

З 14.00 да 15.30

Багач – свята, якое  заканчвала цыкл вырошчвання ўраджаю і было прымеркавана да дня восеньскага раўнадзенства. Да гэтага часу заканчваўся збор ураджаю. Як казалі ў народзе: «Багач заткнуў у страху рагач». Уся праца пераносілася на падворак, у гумно, ёўню, млын. Калі ўсё збожжа было намалочана, можна было аддзячыць Маці-Зямлі за добры ўраджай. Сама назва свята адсылае нас да багацця, дастатку і дабрабыту, які селянін атрымліваў пасля ўборкі ўраджаю.

На «Багач» усёй вёскай запаўнялі сявеньку намалочаным жытам, устаўлялі ў яе свячу і разам з ёй урачыста абыходзілі ўсю вёску, пасля чаго пакідалі на год у аднаго з гаспадароў. Гэтая сявянька (якая таксама называлася «багач») мусіла прыносіць вёсцы і гаспадару, у якога  «багач» захоўваўся, багацце і шчасце.

Вас чакае:

  • Расповед аб традыцыях свята «Багач»;
  • Урачысты абыход вёскі;
  • Майстар-клас па малацьбе снапоў і правейванні зерня;
  • Фальклорная праграма;
  • Традыцыйныя гульні і танцы.

За дадатковую плату ў вас будзе магчымасць:

  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея,
  • набыць лепшыя сувеніры ад народных майстроў.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 10,00 руб.;
  • для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі, навучэнцы прафесійна-тэхнічных, сярэдне спецыяльных устаноў адукацыі –  5,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11.00 да 19.00. Каса працуе з 11.00 да 18.30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

Як нас знайсці?

Чытайце таксама
Акцыя «Майстар-класы у беларускім скансэне»
1556
Акцыя «Майстар-класы у беларускім скансэне»

18 красавіка 2021 года запрашаем прыняць удзел у акцыі «Майстар-класы у беларускім скансэне» на...

Выстава «Беларускія народныя абразы»
526
Выстава «Беларускія народныя абразы»

24 чэрвеня 2025 г. у г. Іўе ў Іўеўскім музеі нацыянальных культур урачыста была адчынена...

«Матэрыял года: Блог аб турызме»
1297
«Матэрыял года: Блог аб турызме»

У 2023 годзе Дэпартамент па турызму Міністэрства спорта і турызма Рэспублікі Беларусь і...

«Сямейныя традыцыі нашых продкаў»
4246
«Сямейныя традыцыі нашых продкаў»

12.05.2018г. Запрашаем прыняць удзел у культурна-адукацыйным мерапрыемстве «Сямейныя традыцыі...