+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Cвята «Купалле»
Галоўная Падзеі Cвята «Купалле»
Cвята  «Купалле»
741

22 чэрвеня 2024 года

з 18.00 да 21.00

Купалле – старажытнае летняе свята ў гонар сонца, найвышэйшага росквіту зямлі і прыроды.

У таямнічую купальскую ноч уся вясковая грамада збіралася ля вогнішча, каб спаліць старыя рэчы, павадзіць карагоды і зладзіць вясёлыя гулянні.

Менавіта ў купальскую ноч кожны прагнуў адшукаць папараць-кветку і авалодаць усімі ведамі зямлі. А вядзьмаркі і чараўнікі карысталіся магчымасцю ператварыцца на адну ноч у змей, каб нарабіць шкоды людзям.

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае далучыцца да прыгожага і чароўнага летняга свята!            

Вас чакае:

  • Пляценне вянкоў;
  • Купальскае шэсце з традыцыйнымі песнямі;
  • Вогнішча: карагоды, гульні, скокі;
  • Варожбы на вянках і зеляніне;
  • Чарадзейныя казкі;
  • Майстар-клас па вывучэнню купальскіх песень;
  • Майстар-клас па традыцыйным танцам пад беларускія народныя інструменты;
  • Майстар-клас па дэкору з травы;
  • Майстар-клас па лялькам з травы;
  • Выступленні фальклорных калектываў.

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 15,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 8,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 20:00.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
  • Экскурсіі ў дзень мерапрыемстваў праводзяцца толькі па папярэднім запісе.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнае таксі №1111, №1026.

Чытайце таксама
Строчыцкія перазвоны
2098
Строчыцкія перазвоны

Мерапрыемства пераносіцца на іншы дзень.

Абрадавае мерапрыемства «Шчадрэц»
1266
Абрадавае мерапрыемства «Шчадрэц»

15 студзеня 2022 года запрашаем вас далучыцца да гэтай цікавай зімовай традыцыі!

Фотасправаздача "Гуканне вясны - 2016!"
3937
Фотасправаздача "Гуканне вясны - 2016!"

Фотасправаздача з самага жыццярадаснага і кранальнага беларускага свята!

Фотасправаздача «Зялёныя святкі»
3198
Фотасправаздача «Зялёныя святкі»

27.05.2018г. Абрадавае мерапрыемства «Зялёныя святкі»